19 траўня 2024, Нядзеля, 10:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» правялі акцыю супраць фашызму (Фота)

8

9 лістапада, у Міжнародны дзень супраць фашызму, расізму і антысемітызму, актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» правялі акцыю ў цэнтры Менска.

Маладзёны выйшлі на плошчу Перамогі з плакатамі, на якіх былі намаляваныя перакрэсленыя крыж на крыж рэйхсканцлер Нямеччыны Адольф Гітлер і яго паплечнікі.

Працягнулі акцыю актывісты «Еўрапейскай Беларусі» на праспекце Незалежнасці, раздаючы мінакам улёткі.

Мэта акцыі – звярнуць увагу грамадскасці на праблему распаўсюду ідэй фашызму сярод моладзі, а таксама паказаць людзям, што ўсе нацыі ў свеце маюць права на існаванне, незалежна ад колера скуры, вачэй, валасоў, і толькі ў сяброўстве і супрацоўніцтве ўсіх рас магчыма мірная будучыня ўсіх людзей на планеце.

Нагадаем, што Міжнародны дзень супраць фашызму адзначаецца ў гадавіну Крыштальнай начы («Начы пабітых вітрын») – габрэйскага пагрому, арганізаванага нацыстамі ў ноч з 9 на 10 лістапада 1938 года.

Гэтай ноччу было разбурана і спалена 267 сінагог і 815 крам і прадпрыемстваў, якія належылі габрэям. 20 тысяч габрэяў былі арыштаваныя і кінутыя ў канцлагеры, 91 чалавек быў забіты. «Крыштальная ноч» ці «ноч пабітых вітрын» у 1938 годзе распачало Халакосту – масавы гвалт у дачыненні габрэйскага народа, які прывеў да смерці каля 6 мільёнаў габрэяў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках