29 снежня 2024, Нядзеля, 7:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чавес уводзіць у Венесуэле «агульнанацыянальную дыету»

13

Кіраўнік Венесуэлы, выступаючы па нацыянальным тэлебачанні, заявіў, што ў рэспубліцы «шмат таўстуноў».

УгаЧавес параіў грамадзянам займацца фізічнай зарадкай і здаровым харчаваннем, каб схуднець, паведамляе Associated Press.

«Я не кажу пра тоўстых жанчын, бо яны ніколі не тлусцеюць, - сказаў Чавес, - яны толькі часам папраўляюцца».

Сам 55-гадовы кіраўнік дзяржавы пахваліўся, што дзякуючы практыкаванням і здароваму харчаванню скінуў каля дзевяці кілаграм. Але прызнаў, што мог бы скінуць яшчэ некалькі.

«Трэба займацца прысяданнямі, - параіў Уга Чавес, - і харчавацца правільна».

Адзін з рэцэптаў для пахудання, па словах Чавеса, - замена пшанічнага спагеці на пасту з рысу. Соевыя прадукты, прымеціў кіраўнік Венесуэлы, дапамагаюць як скінуць вагу, так і замарудзіць старэнне.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках