5 траўня 2024, Нядзеля, 5:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кадафі услед за Чавесам сядзе за беларускі трактар

14

Беларусь і Лівія маюць намер стварыць сумеснае прадпрыемства па зборцы трактароў.

Пра гэта, як перадае «Інтэрфакс», паведаміў першы віцэ-прэм'ер урада Беларусі Уладзімір Сямашка ў Менску.

«Мы дамовіліся і запісалі гэта ў пратаколе - не зацягваць і да канца гэтага года, у пачатку наступнага стварыць сумеснае прадпрыемства па вытворчасці і рэалізацыі трактароў у Лівіі», - сказаў У.Сямашка.

Першы віцэ-прэм'ер заўважыў, што зборка беларускіх трактароў у Лівіі стане «пілотным праектам», які пацягне за сабой рэалізацыю іншых сумесных праектаў, у прыватнасці ў вобласці вытворчасці аўтамабільнай, дарожна-будаўнічай тэхнікі. Акрамя таго, паводле У.Сямашкі, «вызначаюцца праекты ў вобласці будаўніцтва і архітэктуры».

Сямашка адзначыў наяўнасць «неабходнай прававой базы для развіцця гандлёва-эканамічнага і іншага супрацоўніцтва паміж нашымі дзяржавамі». Пры гэтым ён заўважыў, што «у стадыі падрыхтоўкі знаходзіцца яшчэ цэлы пакет дакументаў».

Разам з тым Сямашка са шкадаваннем канстатаваў, што ўзровень тавараабароту паміж Беларуссю і Лівіяй «нікчэмна малы адносна прамысловага, эканамічнага, фінансавага патэнцыялу, якім валодаюць краіны».

Як распавёў Сямашка, у падпісаным у чацвер у Менску пратаколе трэцяга паседжання беларуска-лівійскай камісіі па эканамічным, гандлёваму і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве знайшлі адлюстраванне перспектывы супрацоўніцтва паміж краінамі ў сферы аховы здароўя, фармацэўтыкі, адукацыі, спорту і турызму.

«Мы ўзялі абавязанні зрабіць усё неабходнае, каб запісанае ў дакуменце было рэалізавана хуткім часам», - падкрэсліў першы віцэ-прэм'ер Беларусі.

У сваю чаргу Сакратар Галоўнага народнага камітэта па пытаннях аховы здароўя і прыродных рэсурсаў Лівіі Мухамад Махмуд аль-Хіджазі адзначыў, што Беларусь і Лівія ў будучыні змогуць рэалізаваць праекты па зборцы аўтамабіляў «МАЗ» у Лівіі, а таксама стварыць сумеснае прадпрыемства па вытворчасці лекаў.

Нагадаем, што на беларускім трактары ўжо паездзіў прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес. Гэта адбылося ў канцы кастрычніка падчас уборкі ўраджая рысу ў штаце Апурэ.

Чавес кіраваў трактарам больш за дзесяць хвілін падчас нядзельнай тэлепраграмы «Алё, прэзідэнт», прысвечанай развіццю «сацыялістычнай сельскагаспадарчай вытворчасці», трансляцыя ішла ў прамым эфіры.

З кабіны трактара венесуэльскі прэзідэнт, не перарываючы руху і пераключаючы хуткасці перадач, падзяліўся з гледачамі сваімі ўражаннямі аб высокіх якасцях беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі, якую закупляе Венесуэла.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках