24 снежня 2024, aўторак, 19:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Швецыі пра сітуацыю ў Беларусі: «Мы расчараваныя»

11

Пры гэтым ЕЗ усё яшчэ спадзяецца, што беларускія ўлады будуць рухацца ў бок еўрапейскіх каштоўнасцяў.

17 лістапада Рада Еўразвяза прыняла рашэнне падоўжыць на год візавыя санкцыі супраць афіцыйнага Менска да кастрычніка 2010 года. Адначасова гэтыя санкцыі «замарожаныя» да кастрычніка. Беларускім уладам дадзены час для правядзення рэформы выбарчага заканадаўства; забеспячэння свабоды аб'яднанняў; стварэння ўмоваў для дзейнасці няўрадавых арганізацыяў; свабоды прэсы; зняцця абмежаванняў для свабоды асобы.

«У сувязі з адсутнасцю істотнага прагрэсу ў сферах, якія былі пазначаныя ў Рашэннях Рады за 13 кастрычніка 2008 года, Рада не можа адмяніць абмежавальныя меры супраць шэрагу беларускіх чыноўнікаў. Таму яна вырашае падоўжыць да кастрычніка 2010 года абмежавальныя меры... Тым не менш, каб заахвоціць прагрэс у адзначаных ЕЗ сферах, Рада вырашае адначасова падоўжыць прыпыненне ўжывання абмежаванняў на ўезд для шэрагу беларускіх чыноўнікаў... да кастрычніка 2010 года», - кажацца ў рэзалюцыі Рады Еўразвяза.

«З тэксту рэзалюцыі бачна, што нашая пазіцыя вельмі празрыстая і цвёрдая. Мы падаўжаем санкцыі, але адначасова іх замарожваем. Мы ўсё яшчэ зацікаўленыя ў тым, каб беларускія ўлады рухаліся далей у бок еўрапейскіх каштоўнасцяў. Я магу наўпрост сказаць: мы расчараваныя хуткасцю прагрэсу, але мы не здаемся. І мы будзем надалей заахвочваць Беларусь, каб накіраваць яе ў добрым накірунку. І ўжо шмат што зроблена: мы ўключылі ў рэзалюцыю зацверджаныя радай міністраў відавочныя заявы і каштоўнасці», -- заявіў кіраўнік Міністэрства замежных справаў Швецыі, якая старшынюе ў ЕЗ, Карл Більт на прэс-канферэнцыі ў Брусэлі, адказваючы на пытанне «Еўрарадыё».

Варта адзначыць, што падчас словаў Карла Більта аб падаўжэнні санкцыяў і іх адначасовым адкладанні некаторыя журналісты не маглі стрымаць усмешак. А пытанне «Еўрарадыё» справакавала і іншых удзельнікаў прэс-канферэнцыі закрануць беларускае пытанне. Таму Карлу Більту прыйшлося патлумачыць СМІ:

«Беларускае пытанне было адпраўленае на ніжэйшы ўзровень. Краіны-чальцы так лёгка знайшлі кампраміс, што не было неабходнасці, каб гэта абмяркоўвалі міністры. Гэта першае. Мы таксама атрымалі справаздачы ад двух міністраў замежных справаў, якія нядаўна былі ў Менску, і ацанілі магчымасць зменаў. Мы не будзем здавацца. Але гэта не азначае, што да наступнай серады ў Беларусі будзе дэмакратыя скандынаўскага тыпу».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках