25 красавiка 2024, Чацвер, 13:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Латвія рыхтуе «контрудар» ў адказ на беларуска-расейскія ваенныя манеўры

6

Улетку будучага года на тэрыторыі суседней Латвіі пройдуць маштабныя ваенныя вучэнні.

Яны стануць своеасаблівым адказам сумесным расейска-беларускім вучэнням, якія праходзілі месяц таму, паведамляе Delfi.lv са спасылкай на Neka Personiga.

Месяц таму ў Беларусі прайшлі найбуйнейшыя за апошнія 30 гадоў вучэнні, у якіх прынялі ўдзел 6000 расейскіх вайскоўцаў, 200 танкаў, 500 бронетранспарцёраў, 230 адзінак артылерыйскай тэхнікі, некалькі сотняў самалётаў і верталётаў. Манеўры, якія працягваліся каля трох тыдняў, выклікалі непакой краінаў Балтыі на вышэйшым палітычным узроўні, паколькі, на думку балтыйскіх крыніцаў і незалежных назіральнікаў, расейскія і беларускія войскі адпрацоўвалі сцэнар адбіцця нападу на Калінінградскую вобласць.

Паводле звестак Neka Personiga, незадоўга да вучэнняў латвійскі выведвальны самалёт перасякаў паветраную прастору Беларусі, фіксуючы размяшчэнне вайсковы частак. Правядзенне такіх палётаў раз у год дазволенае ўладамі Беларусі. Інфармацыю пра вучэнні «Ладага 2009», якія праходзілі ў гэты ж час паблізу ад усходніх межаў Латвіі і Эстоніі, атрымаць не ўдалося.

«Сцэнар быў такім: тэрыторыя Беларусі была падзеленая на дзве часткі, адбылося сутыкненне, і сілы фактычна павінны былі сфармаваць калідор паміж Калінінградам і Расеяй па тэрыторыі Літвы. Такім быў сцэнар, і краіны Балтыі выкарыстоўваліся як плацдарм», - заявіў перадачы міністр абароны Латвіі Імант Ліегіс.

Нягледзячы на тое, што афіцыйныя ўлады Масквы і Менска хаваюць дэталі сцэнара, латвійскія ўзброеныя сілы рыхтуюць свой адказ гэтым вучэнням, адзначае Neka Personiga. На манеўры, якія пройдуць улетку 2010 года, прадугледжанае фінансаванне. Пакуль невядома, якія ўзброеныя сілы і ў якой колькасці прымуць удзел у манеўрах.

Як раней паведамляў сайт www.charter97.org, 24 кастрычніка падчас Рыжскай канферэнцыі міністр замежных справаў Эстоніі Урмас Паэт раскрытыкаваў расейска-беларускія ваенныя манеўры. «Ваенныя вучэнні ля межаў краінаў Балтыі сведчаць пра тое, што Расея па-ранейшаму выкарыстоўвае істотныя сродкі для барацьбы з НАТА»,- заявіў кіраўнік МЗС.

«Праведзеныя Расеяй вучэнні ля межаў краінаў Балтыі былі найбуйнейшымі за дзесяць гадоў, а іх мэтай было «адрэзаць тры краіны Балтыі ад НАТА»,- упэўнены кіраўнік эстонскага МЗС.

«Гэтыя вучэнні паказваюць стыль мыслення, які па-ранейшаму існуе ў Маскве», - зрабіў выснову міністр замежных справаў Эстоніі.

У сваю чаргу прэзідэнт Эстоніі Томас Хендрык Ільвес прапанаваў правесці ў адказ вучэнні НАТА ў Балтыі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках