Шведскія беларусы на «Дзяды» ушанавалі памяць рэфарматараў (Фота)
- 2.11.2009, 14:25
Актывісты групы «Беларусы Швецыі» правялі акцыю «Дзяды» і ўшанавалі памяць Васіля Лукашыка.
Як нагадвае «Радыё Свабода», Васіль Лукашык – былы дзеяч Беларускай сялянска-працоўнай грамады і арганізатар «Беларускай Грамады» у Скандынавіі.
«Ён быў першым старшынём і заснавальнікам самай першай беларускай суполкі у Скандынавіі, і ён назаўсёды застанецца нашым ганаровым старшынём», -- заявіў актывіст групы Беларусы Швецыі» Алесь Літвінчык.
Наведваць магілу Васіля Лукашыка кожную апошнюю суботу кастрычніка ўжо стала традыцыяй для беларусаў Швецыі. Актывісты прыбралі магілу, усклалі вянок і кветкі, а таксама чыталі вершы.
Традыцыю наведваць магілу Васіля Лукашыка распачаў гісторык Андрэй Катлярчук, які запісаў успаміны удавы беларускага рэфарматара і адшукаў яго магілу.