24 снежня 2024, aўторак, 15:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэргі па лекі супраць грыпу з раніцы зноў стаяць у менскіх аптэках

11

Найбольшым попытам у менчукоў карыстаюцца танныя медыцынскія прэпараты супраць грыпу і ВРВІ.

Пра гэта паведамілі агенцтву «Інтэрфакс» у аптэчнай сетцы Менска.

«Сёння з раніцы ў большасці апатэкаў Менска стаяць чэргі па медпрэпараты і маскі. Найбольшым попытам карыстаюцца танныя прэпараты і вітаміны», - распавялі суразмоўцы.

Паводле іх словаў, «пытаюцца медыцынскія маскі, айчынны супрацьвірусны «Арпітол», полівітамінныя комплексы». «Ужо чацвёрты дзень у менскіх аптэках высокі абарот танных полівітамінаў, аксалінавай мазі. Дарагія полівітамінныя комплексы ў асноўным ёсць у наяўнасці, попыт на іх ніжэй», - паведамілі ў аптэчнай сетцы.

У сваю чаргу ў міністэрстве аховы здароўя адзначылі, што «ёсць даручэнне кіраўніцтва аб тым, каб медпрэпараты не захоўваліся на складах. Усё ідзе ў аптэкі, але цалкам попыт пакуль задаволіць не атрымліваецца».

У сваю чаргу на прадпрыемстве «Белфармацыя» паведамілі, што «медпрэпараты адгружаюць у аптэкі ў апошнія дні рэгулярна. Завозяць проста «з колаў». «Мы спрабуем задаволіць попыт пакупнікоў, але ён пакуль не спадае», - сказалі ў «Белфармацыі».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках