У Віцебску ўжо ўсталёўваюць навагоднюю ёлку (Фота)
20- 3.11.2009, 11:17
Усталёўваць навагоднюю ёлку ў Віцебску сталі на месяц раней за звычайны тэрмін.
Летась усталяванне пачалі ў першыя дні снежня, а ўпрыгожваць яе цацкамі і гірляндамі праз паўтары-два тыдні пасля ўсталявання, паведамляе «Комсомольская правда в Беларуси».
Галоўны сімвал навагодніх святаў будзе зроблены з металічнай канструкцыі вышынёй 24 метры. Затым на ёй у некалькі ярусаў усталююць жывыя ялінкі. Па такой жа тэхналогіі галоўную елку ўсталёўвалі і летась, і пазалетась.
Ва ўпраўленні гарадской ЖКГ і ўпраўленні капітальнага будаўніцтва Віцебскага гарвыканкама БелаПАН не змаглі даць канкрэтнага адказу, чаму сёлета працы вядуцца так рана, патлумачыўшы толькі, што «мантаж будзе ісці доўга, цэлы месяц».

