24 снежня 2024, aўторак, 2:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Таміфлю» з’явіцца ў менскіх аптэках цягам тыдня, ён каштуе $40-50 (Фота)

40

У беларускім прадстаўніцтве швейцарскай фармацэўтычнай кампаніі Roche расказалі, што замежнага супрацьвіруснага прэпарата «Таміфлю» па-ранейшаму няма ў менскіх аптэках.

Паводле словаў прадстаўнікоў фірмы, «Таміфлю» з’явіцца цягам тыдня, паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на «Тэлеграф».

Кошт упакоўкі з 10 капсул складзе - $40-50. Так, у адной з аптэк Менска на праспекце Незалежнасці сказалі, што да ажыятажу ён прадаваўся па 140 тысяч рублёў за ўпакоўку.

Беларускі «Арпетол» каштуе куды меней, упакоўка з 20 таблеткамі каштуе каля 22 тысячы рублёў, з 10 таблеткамі – 13 тыс. Дзіцячы «Арпетол» - 5 800 рублёў. Аднак яго таксама цяжка знайсці, калі і з’яўляецца, то на кароткі час.

У шэрагу аптэк ужо з’явіліся вялікія аб’явы: «Сёння ў продажы няма: Арпетолу», «Анефарону», масак і г.д.» Лекі ў аптэкі не паспяваюць завозіць, і склады апусцелі.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках