1 лiстапада 2024, Пятніца, 14:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады пагражаюць разабрацца са СМІ, якія пішуць пра свіны грып

51

Чыноўнікі Мінінформа будуць адсочваць, што пішуць пра эпідэмію грыпу зарэгістраваныя выданні і іх сайты.

Міністэрства інфармацыі Беларусі будзе спыняць любыя спробы дэзінфармаваць насельніцтва краіны. Пра гэта заявіла сёння журналістам першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч, каментуючы раздуты некаторымі СМІ ажыятаж, звязаны з захворваннем на ВРВІ і грып, перадае БелТА.

«Што да працы сродкаў масавай інфармацыі, мы ўважліва аналізуем і ў адпаведнасці з заканадаўствам будзем спыняць любыя спробы дэзінфармаваць грамадзян нашай краіны. Для гэтага сёння досыць паглядзець не толькі друкаваныя і электронныя СМІ, але мы звернем увагу і на інтэрнэт-версіі зарэгістраваных СМІ», - сказала Лілія Ананіч.

Паводле яе словаў, інфармацыя павінна быць добрасумленнай. «Яна павінна быць інфармацыяй не дзеля інфармацыі і смажанага факту, а інфармацыяй для карысці краіны і грамадзян, якія ў ёй жывуць», - адзначыла першы намміністра.

Лілія Ананіч упэўнена, што СМІ павінны працаваць на стварэнне. І перш чым падхапіць якую-небудзь інфармацыю, неабходна падумаць пра тое, што яна дасць чытачу, гледачу ці слухачу. Акрамя таго, медыцына павінна актыўна каментаваць і распавядаць пра пытанні аховы здароўя і не толькі ў праблемныя перыяды, але на сталай аснове, выкарыстоўваючы пры гэтым любыя сродкі масавай інфармацыі.

На жаль, на думку першага намміністра, недапрацоўвае прэса і ў пытаннях інфармавання насельніцтва пра здаровы лад жыцця. «Недапрацоўвае менавіта ў частцы інфармавання насельніцтва пра існуючыя праблемы. Але першая праблема складаецца ў тым, што насельніцтва не вельмі актыўна ў штодзённым жыцці абараняе сваё здароўе», - адзначыла Лілія Ананіч, звяртаючыся да прадстаўнікоў СМІ.

«Апошнімі днямі вельмі актыўна працуюць сродкі масавай інфармацыі. Зразумела, што тэма здароўя - адна з самых цікавых і галоўных тэм. Але той інфармацыйны псіхоз, які назіраецца на старонках асобных газет і інтэрнэт-парталаў, проста нікуды не падыходзіць і сведчыць пра тое, што асобныя СМІ спрабуюць нейкім чынам разгойдваць сітуацыю», - сказала Лілія Ананіич.

Па словах першага намміністра, калі існуе праблема, то пра яе трэба казаць. І калі грамадзяне заклапочаны сваім здароўем, то гэта таксама звычайна, але ў першую чаргу неабходна казаць пра тое, што прафілактыка здароўя не павінна станавіцца прадметам для спекуляцыі на фоне існуючых праблем. «Сапраўды, у суседніх краінах абвешчана жорсткая эпідэміялагічная сітуацыя, але ў Беларусі нічога не адбываецца такога, што было б непадуладна нашай медыцыне. Так, ёсць захварэлыя, ёсць перабоі з лекавымі сродкамі, але калі сёння СМІ выклічуць усіх грамадзян нашай краіны ў аптэкі, то можна сабе прадставіць, што будзе з гэтымі аптэкамі», - сказала Лілія Ананіч, працягнуўшы, што няма ніякай патрэбы бегчы ў аптэкі і закупляць лекі. «Трэба весці здаровы лад жыцця, звычайна гадаваць дзяцей і хадзіць на працу, а медыкі будуць рабіць сваю справу», - падкрэсліла яна

Нагадаем, што свіны грып сёння лютуе ва ўсім свеце і ва ўсіх без выключэння суседніх з Беларуссю краінах. І толькі беларускія чыноўнікі запэўніваюць, што «ў нас ад свінога грыпу не паміраюць». Тым часам, у Беларусі неафіцыйна распаўсюджваецца інфармацыя пра ўсё новыя і новыя смерці ад грыпу, і ўскладненнях, якія ён дае. Прадстаўнікі Мінздрава катэгарычна адмаўляюцца пацвярджаць ці аспрэчваць дадзеную інфармацыю.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках