17 траўня 2024, Пятніца, 10:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальніка Андрэя Бандарэнку пакаралі карцэрам?

3

Адміністрацыя Бабруйскай калёніі пакуль не каментуе інфармацыю пра тое, што Бандарэнка пэўны час знаходзіўся ў штрафным ізалятары.

Па звестках, якія атрымаў адвакат Дзмітры Лаеўскі, яго падабароннага Андрэя Бандарэнку пасадзілі ў карцэр Бабруйскай калёніі. Пра гэта адвакат распавёў у інтэрв'ю «Радыё Свабода».

«Наколькі мне вядома, ён адмовіўся падпісаць нейкія дакументы і пасля гэтага знаходзіўся пэўны час у ШІЗА - турэмным карцэры», - заявіў Зміцер Лаеўскі.

Адвакат накіраваў запыт у Бабруйскую калёнію, патрабуючы тлумачэння аб пакаранні яго падабароннаму. Адказу пакуль няма. Таксама адвакату стала вядома, што адміністрацыя калёніі адмовіла бацьку Бандарэнкі сустрэцца з сынам.

15 снежня ў Менскім гарадзкім судзе адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі Бандарэнкі на прысуд Першамайскага суду. Адвакат Лаеўскі кажа, што на разгляд скаргі самога Бандарэнкі з Бабруйска не прывязуць.

Нагадаем, што былы актывіст Аб`яднанай грамадзянскай партыі Андрэй Бандарэнка быў асуджаны на сем гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасці па рашэнні суда Першамайскага раёна г.Мінска. Гэтае рашэнне вынес суддзя Леанід Ярмоленкаў.

Андрэй Бандарэнка ў мінулым годзе ўдзельнічаў у выбарах у «палату прадстаўнікоў». Актывіст АГП спрабаваў абвергнуць вынікі выбараў, і знаёмыя прадстаўнікі ўладаў папярэдзілі яго пра магчымыя «дрэнныя» наступствы. Бандарэнка не спыніў спробы адстаяць сваю пазіцыю. Праз нейкі час супраць яго завялі крымінальную справу, у пачатку кастрычніка прадпрымальнік быў асуджаны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках