24 снежня 2024, aўторак, 16:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нямецкая хваля»: У маніпуляцыях на выбарах Берлусконі выдатна арыентуецца

5

Заходнія СМІ працягваюць абмяркоўваць візіт італьянскага прэм'ер-міністра ў Беларусь і яго сустрэчу з Лукашэнкам.

Прэм'ер-міністр Італіі Сільвіа Берлусконі вядомы сваімі дэманстратыўнымі акцыямі, піша «Нямецкая хваля». Гэтым разам ён наведаў беларускага дыктатара Аляксандра Лукашэнку, які даўно хвалюе еўрапейскія розумы.

Італьянская апазіцыя ў жаху: дэмакраты кажуць пра павярхоўнасць і легкадумнасць, якая бянтэжыць, хрысціянскія дэмакраты ладзяць яму допыты да пачатку парламенцкіх паседжанняў - італьянскі прэм'ер выклікае фурор сваёй знешняй палітыкай, адзначае нямецкі журналіст Грэгар Хоп.

Асноўным папрокам у адрас Берлусконі стала тое, што ён вызваліў беларускага дыктатара Лукашэнку з заслужанай міжнароднай ізаляцыі. Берлусконі стаў першым з кіраўнікоў заходніх урадаў, хто наведаў Беларусь за апошнія 15 гадоў. Візіт расцанілі як падвышэнне прэстыжу рэжыму Лукашэнкі, які карыстаецца славай апошняга дыктатара Еўропы.

Мала таго, Берлусконі расхвальваў у Менску бок, што яго прыймаў, на ўсе лады словамі, якія ў межах фактычных палітычных узаемаадносінаў гучаць як насмешка: «Усяго самога добрага Вам і вашаму ўраду. І вашаму народу, паколькі, як я ведаю, Вы яго любіце, што не ў апошнюю чаргу даказваецца вынікамі прэзідэнцкіх выбараў, якія мы ўсе бачылі, ведаем і паважаем».

Пры гэтым, як адзначае «Нямецкая хваля», Еўразвяз летась забараніў Аляксандру Лукашэнку ўезд у ЕЗ на падставе маштабных фальсіфікацыяў на выбарах і жорсткіх метадаў барацьбы з апазіцыяй.

У маніпуляцыях на выбарах Берлусконі выдатна арыентуецца: ён бачыў іх у дзеянні пасля сваёй апошняй паразы, якая здарылася, нягледзячы на тое, што менавіта ўрад Берлусконі ўвесну 2006 года быў адказны за падрыхтоўку да галасавання, а яго міністр унутраных справаў не распазнаў ніякіх парушэнняў.

Калі Берлусконі вырашыць выказацца ў парламенце пра сваю паездку ў Беларусь, можа ўзнікнуць пытанне, ці быў гэты візіт узгоднены з партнёрамі па ЕЗ. Хутчэй за ўсё, італьянскі прэм'ер будзе прыводзіць у прыклад італьянскую палітыку ў дачыненні да Лівіі, чый лідэр ізноў мае доступ ў міжнародную супольнасць. У абодвух выпадках гаворка ідзе пра эканоміку: у Менску Берлусконі адкрыта прызнаў, што ў першую чаргу плануе ўзняць узровень гандлю з Беларуссю. З гэтай мэтай у краіну неўзабаве наведаюцца італьянскія бізнэсмэны.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках