17 траўня 2024, Пятніца, 7:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Італіі адкажа за свае заявы ў Менску перад парламентам

8

Італьянскія парламентары заклапочаныя візітам Сільвіа Берлусконі ў Беларусь да дыктатара Лукашэнкі.

Італьянскія апазіцыянеры заявілі, што афіцыйна ўзнімуць гэтае пытанне ў парламенце, піша сёння тая самая італьянская La Stampa, прадстаўнік якой узяў на мінулым тыдні інтэрв'ю ў Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе АФН.

«Я быў глыбока заклапочаны тым, што наш прэм'ер першым з лідэраў заходніх краінаў вырашыўся на афіцыйны візіт у Беларусь пасля прыходу да ўлады дыктатара Лукашэнкі. Але мая заклапочанасць сталася нічым у параўнанні з якой трывогай я прачытаў перабольшаныя ўсхваленні нашага прэм'ера ў адрас Лукашэнкі пра яго папулярнасць і падтрымку з боку насельніцтва», - заявіў лідэр Звяза хрысціянскіх дэмакратаў (UDC) П'ер Фердынанда Казіні.

«Жадаю поспеху вам і вашаму народу, які вас любіць, пра што сведчаць і вынікі выбараў, якія ў нас перад вачамі», - заявіў учора Берлусконі ў Менску.

«У гэтай сувязі я накірую афіцыйны запыт спікеру парламента з просьбай аб тым, каб Берлусконі патлумачыў парламенту, на чым грунтуюцца новыя павевы ў знешняй палітыцы Італіі», - дадаў Казіні.

Пазіцыю Казіні падзяляе і лідэр левых дэмакратаў, міністр замежных справаў ценявога кабінета П'еро Фасіна.

«Выклікае здзіўленне павярхоўнасць ведаў аб міжнароднай абстаноўцы, што пацвярджае адсутнасць ва ўладаў Італіі выразнай знешняй палітыкі», - сказаў Фасіна, каментуючы візіт італьянскага прэм'ера ў Беларусь.

«Любы, хто сочыць за падзеямі ў Беларусі, ведае, як шмат пытанняў выклікае ў міжнароднай супольнасці асоба Лукашэнкі і яго спосаб кіравання краінай», - падкрэсліў палітык.

«Урад павінен быў празрыста патлумачыць мэту візіту прэм'ер-міністра ў Беларусь. Але паколькі ён гэтага не зрабіў, мая праца, прынамсі, будзе заключацца ў тым, каб выступіць на гэтую тэму ў парламенце», - склаў Фасіна.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках