26 снежня 2024, Чацвер, 9:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валер Шчукін: «Хопіць ужо рабскай пакорнасці»

6
Валер Шчукін: «Хопіць ужо рабскай пакорнасці»

Сайт charter97.org працягвае апытваць людзей, пра якіх ён пісаў сёлета, задаючы пытанне: што б вы пажадалі беларусам у 2010 годзе?

«У новым годзе хачу пажадаць беларусам нармалёвага прэзідэнта. У 2010-м пачнецца выбарчая кампанія, і трэба над гэтым працаваць. Я хачу, каб мы, беларусы, былі нармалёвымі людзьмі, каб прэзідэнт быў для людзей, а не мы для яго. «Прозаседавшиеся» павінны сысці. Павінны прыйсці новыя людзі. Бо ў нас сёння не кіраўнік дзяржавы, а манарх. Мы жывем як пры цары: не па Канстытуцыі, а па ўказах. Новая дэмакратычная ўлада - гэтае маё галоўнае пажаданне суайчыннікам», -- заявіў дэпутат Вярхоўнага Савета 13 склікання, праваабаронца Валер Шчукін.

«Хацелася б, каб беларусы заставаліся талерантнымі, але гэтая талерантнасць не была б рабскай пакорнасцю. Трэба перастаць баяцца. Каб мы людзьмі звалілся, а не хадзілі як статак кароў за пастухом. Пачніце кожны з сябе, і, паверце, за вамі пойдзе шмат хто, і гэты працэс вызвалення нельга будзе спыніць», - упэўнены Шчукін.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках