26 красавiка 2024, Пятніца, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебску судзяць праваабаронцу Валерыя Шчукіна

7

У судзе Першамайскага раёна Віцебску сёння, 22 студзеня, у 10.00 распачаўся адміністрацыйны працэс над праваабаронцам Валерыям Шчукіным. Яго судзяць па арт. 17.1 КоАП за «хуліганства».

Так расцаніла міліцыя дзеянні Валерыя Шчукіна, які бараніў дзевяцікласніка Максіма Андрэева. Як распавёў сайту ucpb.org праваабаронца, 10 снежня падлетка шпіталізавалі ў клінічны шпіталь № 2 Віцебску. Калі назаўтра яго маці з Валерыям Шчукіным прыехалі да сына, яны знайшлі яго ў істэрыцы. Да такога стану, паводле словаў праваабаронцы, давёў падлетка лекар-псіхіятр Сырнікаў, якія без выкліку прыехаў туды з Віцебскага псіханеўралагічнага дыспансера.

«Натуральна, я заступіўся за дзіця і прымусіў «спецыяліста па псіхіятрыі» пакінуць хлопца ў супакоі, паказаўшы яму на дзверы, — сказаў праваабаронца. — Сырнікаў тут жа выклікаў міліцыю з аўтаматамі. Яна прыехала, але не стала ўмешвацца, паколькі не знайшла для гэтага падставы. Тады ён падаў на мяне заяву, што я яго абразіў. Наша доблесная міліцыя тут жа ўзрадавалася і замест «абразы», за якую прадугледжаны толькі штраф, склала пратакол за «хуліганства», за якое могуць пасадзіць «на суткі». Даўно не сядзеў, і ім вельмі хочацца туды мяне ўпекчы. Акрамя таго, напісалі ў пратаколе, што я яшчэ нецэнзурна лаяўся, як звычайна».

Са шпіталя ў той жа дзень, 11 снежня, Максіма Андрэева праз гадзіну пасля інцыдэнту павезлі ў «псіхушку», дзе ён прабыў каля тыдня. «Менавіта Сырнікаў выклікаў спецбрыгаду псіхіятрычнай клінікі з мэтай прымусовай дастаўкі школьніка для злачыннага (супраць волі дзіцяці і бацькоў) уздзеянні на яго псіхіку», — заявіў Валеры Шчукін.

«У сваю чаргу я напісаў у пракуратуру заяву аб узбуджэнні супраць Сырнікава крымінальнай справы, паколькі прымусовае змяшчэнне ў «псіхушку» забароненае законам. Пракуратура пакуль маўчыць, а вось суд будзе сёння», — паведаміў сайту ucpb.org Валеры Шчукін.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках