21 лiстапада 2026, Субота, 18:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі адрэагаваў на хлусню Пуціна пра Крымскі мост

Зяленскі адрэагаваў на хлусню Пуціна пра Крымскі мост
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ
ФОТА: GETTY IMAGES

Свет ведае праўду.

Расія пастаянна выкарыстоўвала Крымскі мост для ваеннай лагістыкі - свет ведае праўду. Хлусня расійскага дыктатара Пуціна нічога не зменіць.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Кіраўнік украінскай дзяржавы звярнуў увагу на тое, што да ўдараў сіл абароны па Крымскім мосце Расія атаковала ўкраінскія масты 109 разоў.

Паводле слоў Зяленскага, гаворка ідзе не пра колькасць ракет і дронаў, а менавіта пра колькасць атак.

На перакананне ўкраінскага прэзідэнта, кіраўнік Крамля і яго асяроддзе проста зноў шукаюць нагоды для эскалацыі.

- Пуцін сказаў, што расіяне ніколі не выкарыстоўвалі гэты мост для ваеннай лагістыкі, але мы ўсе бачылі гэта мільён разоў. Пуцін можа зайсці ў інтэрнэт і ўбачыць, як танкі, бранятэхніка, артылерыя і іншае абсталяванне перасякаюць мост. Гэта не сакрэт, - заявіў Зяленскі.

Кіраўнік украінскай дзяржавы нагадаў Крамлю, што яму не ўдасца ўцячы ад рэальных фактаў - Украіна і ўвесь свет бачаць, што адбываецца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲