«Шпана Лукашэнкі кучкуецца ў адным месцы»
- 21.11.2026, 17:33
- 1,196
Беларусы жорстка прайшліся па тых, хто жыве побач з дыктатарам.
Асабісты лекар Лукашэнкі Святлана Канашэнка купіла дом у 200 метрах ад плоту ягонай рэзідэнцыі. Падкрэсліваецца, што зямлю ёй перадалі таемна.
Чытачы сайта Charter97.org у каментарыях эмацыйна адрэагавалі на навіну пра гэта. Прыводзім некаторыя з іх:
«Добра, што ўся гэтая шпана кучкуецца ў адным месцы. Лягчэй будзе рабіць разбор — адкуль, чаму і як».
«Спачатку разабрацца з КДБ, а гэтых мышэй потым жменямі за хвосты лавіць і ў вядро кідаць».
«Гадзюшнік нейкі».
«Ды ненадоўга гэта».
«Цяпер свет стаў маленькім, дастануць усіх, хто б куды ні збег. Гэта не помста, а справядлівасць. Доўг перад народам чакае свайго часу».
«У ўсіх дыктатараў і іх абслугі былі палацы і катэджы. Амаль ніколі іх уладальнікі не заставаліся ўласнікамі гэтага жылля пасля падзення дыктатур. І гэта яшчэ нічога ў параўнанні з лёсам саміх уладальнікаў. Ім становіцца ўжо зусім не да задарма набытай нерухомасці. Так будзе і ў Беларусі».
«Засталося нядоўга»
«З якіх даходаў і колькі падаткаў яна заплаціла!?».