Новае моцнае пахаладанне прыйдзе ў Беларусь у канцы гэтага тыдня
3- 29.12.2009, 9:12
Паніжэнне тэмпературы паветра да 27 градусаў прагназуюць сіноптыкі ў канцы гэтага тыдня.
Пра гэта паведаміў агенцтву «Інтэрфакс» начальнік службы метэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў.
«У гэтую нядзелю ў начныя гадзіны па паўночным усходзе рэспублікі чакаецца 25 - 27 градусаў марозу. У цэлым па рэспубліцы ў гэту ноч чакаецца 13 - 20 градусаў», паведаміў Д.Рабаў.
«Новае пахаладанне, якое прыйдзе ў Беларусь у канцы гэтага тыдня, пратрымаецца аж да праваслаўных Каляд», удакладніў Д.Рабаў. Ён нагадаў, што другая дэкада снежня сёлета была халоднай, а ў некаторыя ночы тэмпература апускалася да мінус 27 градусаў.
У сувязі з пагаршэннем пагодных умоваў на большай частцы Беларусі сіноптыкі зрабілі штармавое папярэджанне на найбліжэйшы аўторак.
«Цыклон з Украіны прынясе на тэрыторыю Беларусі 29 снежня рэзкае пагаршэнне надвор'я: моцны снег, завею. Па ўсходзе краіны прагназуюцца снежныя намеці», паведаміў Рабаў. Таксама ў шэрагу раёнаў чакаецца ўзмацненне ветра да 15-20 метраў за секунду, удакладніў спецыяліст.
У сераду надвор'е крыху палепшыцца, але ў шэрагу абласцей па-ранейшаму будуць ісці снегапады, на дарогах магчымая галалёдзіца. Уначы чакаецца 2-9 градусаў марозу, днём - 1-7 градусаў. У навагоднюю ноч чакаецца 7-10 градусаў марозу.