19 траўня 2024, Нядзеля, 8:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскіх лякарнях могуць стварыць палаты-выцвярэзнікі

6

УУС Менскай вобласці выйшла з прапановай арганізаваць у раённых шпіталях вобласці палаты для п'яных пацыентаў.

Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў сераду начальнік УУС Менскай вобласці Ян Саўчыц, перадае «Інтэрфакс».

"Мы прапаноўваем адкрыць ва ўсіх раённых лякарнях Менскай вобласці палаты для нецвярозых пацыентаў", - сказаў І.Саўчыц. "Я гатовы даць у кожную такую палату супрацоўніка міліцыі для падтрымання парадку. Гэта не запатрабуе дадатковых выдаткаў з бюджэту рэспублікі", - сказаў ён.

На думку начальніка УУС Менскай вобласці, "вялікіх праблемаў для шпіталёў гэта не складзе, але дазволіць скараціць смяротнасць ад празмернага ўжывання алкаголю". "Асобная палата на 4-5 чалавек у раённым шпіталі і адзін міліцыянт у гэтай палаце для падтрымання парадку - гэта добры варыянт", - падкрэсліў І.Саўчыц. Пры гэтым ён паведаміў, што ў мінулым годзе ў ЛТП было адпраўлена 760 чалавек, з якіх 113 жанчынаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках