28 снежня 2024, Субота, 12:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У беларускіх крамах з'явіцца больш «імпартазамяшчальных» тавараў

6

Урад пашырыў пералік імпартазамяшчальных тавараў, якія вырабляюцца рэзідэнтамі СЭЗ і пастаўляюцца на ўнутраны рынак.

Такое рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Савета міністраў № 145 ад 4 лютага 2009 года, паведаміла БелаПАНу прэс-служба ўрада.

Паводле дзейснага заканадаўства, на тавары, уключаныя ў пералік імпартазамяшчальных, распаўсюджваецца спецыяльны прававы рэжым, якія дзейнічае на тэрыторыі СЭЗ, пры іх рэалізацыі на ўнутраным рынку краіны. У прыватнасці, мытныя пошліны і падаткі не спаганяюцца; прыбытак рэзідэнтаў СЭЗ, атрыманы ад рэалізацыі гэтых тавараў, вызваляецца ад абкладання падаткам на прыбытак на працягу пяці гадоў; рэзідэнты СЭЗ выплачваюць падатак на прыбытак па стаўцы, зменшанай на 50% ад стаўкі, вызначанай заканадаўствам. Прадугледжаныя і іншыя ільготы.

Пры гэтым тавары, уключаныя ў пералік імпартазамяшчальных у першы год, у абавязковым парадку падлягаюць уключэнню ў такі пералік на працягу наступных двух гадоў. Так, у 2008 годзе пералік складаўся з 290 таварных пазіцыяў, а ў 2009 годзе ў яго дадаткова ўключана 17 новых таварных пазіцыяў і пашыраны асартымент па 25 таварных пазіцыях, уключаных у пералік у 2008 годзе.

«Такі падыход дазваляе выкарыстаць патэнцыял рэзідэнтаў СЭЗ пры рэалізацыі палітыкі імпартазамяшчэння, паколькі адной з асноўных умоваў рэгістрацыі ў якасці рэзідэнта СЭЗ з'яўляецца выпуск канкурэнтаздольнай экспартаарыентаванай прадукцыі». «Пры гэтым пэўная яе частка можа пастаўляцца на ўнутраны рынак з ужываннем спецыяльнага прававога рэжыму, якія дзейнічае на тэрыторыі СЭЗ, у выпадку калі такая прадукцыя не вырабляецца ў рэспубліцы ці выпускаецца ў недастатковай колькасці», — кажацца ў паведамленні прэс-службы ўрада.

Пастаўка імпартазамяшчальных тавараў, якія вырабляюцца рэзідэнтамі СЭЗ, на ўнутраны рынак нараўне з іншымі мерамі спрыяе зніжэнню спажывання імпартных тавараў, эканоміі валютных сродкаў айчынных таваравытворцаў, а таксама росту канкурэнтаздольнай прамысловай вытворчасці, лічаць ва ўрадзе.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках