18 траўня 2024, Субота, 23:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крызіс у Беларусь прыйдзе з вясной

16

Дэвальвацыя беларускага рубля выклікала ў народа недавер да нацыянальнай валюты і да таго, што кажа ўрад.

Замежныя пастаўкі па асноўных экспартных артыкулах у снежні знізіліся як мінімум напалову, а то і больш. Закранула гэта і мінеральныя угнаенні, і прамысловую прадукцыю, і нафтаперапрацоўкі, і металапрадукцыю. Звузіліся і магчымасці крэдытавання інвестпраектаў і бягучай дзейнасці, -- піша «Независимая газета».

«Крызісу ў нас няма», – як замову паўтарае Аляксандр Лукашэнка, а гэта значыць, што ніякіх антыкрызісных мераў таксама быць не можа. Пакуль дзяржава ціха, не афішуючы гэты факт, дапамагае экспарцёрам, якія страцілі знешні рынак, выкупляючы іх прадукцыю. Нешта ідзе на патрэбы ўнутранага рынка, а нешта ў запасы з разлікам на будучыя паляпшэнні. Пры гэтым кіраўніцтву прадпрыемстваў строга загадана – людзей не звальняць, зарплаты не змяншаць. Тым, хто не паслухаўся, пагражае пакаранне, таму на прадпрыемствах скарачаюць працоўны тыдзень і ахвотна даюць адпачынак. Студзень – месяц нетыповы, і ў перыяд святаў некаторыя і самі не супраць адпачыць.

Пры гэтым сам ўрад сканцэнтраваў усе высілкі на пошуку знешняга фінансавання, каб адбалансаваць плацёжны баланс ва ўмовах імклівага змяншэння валютнай выручкі: летась паступіў 1 млрд. дал. расейскага крэдыту, у студзені – 800 млн. дал. ад МВФ і 500 – ад Венесуэлы. У лютым чакаецца паступленне другога расейскага мільярда.

Што датычыць насельніцтва, -- адзначае «Независимая газета», -- дык першымі крызіс адчулі тыя, хто меў намер узяць крэдыт у банку дзеля тых ці іншых патрэбаў. Яны падаражэлі, і стаўкі, па ацэнцы Нацыянальнага банка краіны, сталі забароннымі. Напрыклад, калі валютныя крэдыты на набыццё нерухомасці да крызісу каштавалі 12–14% гадавых, дык цяпер 17% і вышэй. Спажывецкія крэдыты ў нацыянальнай валюце тэарэтычна можна ўзяць пад 28% і больш гадавых. Фактычна ж на сённяшні дзень крэдытаванне спынілася. Людзі вымушаныя растацца са сваімі планамі па набыцці жылля, машынаў і іншых дарагіх пакупкаў. У выніку застыў рынак нерухомасці, кватэры крыху патаннелі, адсоткаў на 10, але пагадненняў здзяйсняецца мізэрна мала. Адсоткаў на 20–30 патаннела здымнае жыллё, на 10% – аўтамабілі.

Хваляванне свайму народу ў пачатку 2009 года зладзіў сам ўрад, дэвальваваўшы нацыянальную валюту на 20%. Апасродкавана ў гэтым, вядома, таксама вінаваты крызіс, паколькі патрабаванне аб дэвальвацыі належыла Міжнароднаму валютнаму фонду, за крэдытам да якога з-за крызісу звярнуўсяўрад краіны. Раптоўна ў даляравым вылічэнні людзі сталі бяднешымі на 20%. Напрыклад, сярэдняя менская зарплата ў 500 дал. зменшылася да 400.

Дэвальвацыя выклікала недавер да нацыянальнай валюты і да таго, што кажа ўрад, -- піша «Независимая газета», паколькі напярэдадні ўлада запэўнівала насельніцтва, што абвалу рубля не будзе. Гэта паклала пачатак зменам на спажывецкім рынку – усе тавары і прадукты, і ў першую чаргу імпартныя, падаражэлі. Прычым зусім не на 20%, як трэба было чакаць. Мяркуючы, што гэты абвал не апошні, а пераконваючы ў адваротным, урад і Лукашэнка ізноў хлусяць, гандляры узнялі кошты на 50% і больш. Аднак у працэс, пагражаючы пазбаўленнем ліцэнзіяў, умяшаліся дзяржаўныя кантралёры, і кошты вярнуліся да данавагодняга ўзроўню плюс адсоткаў 10–20. Напрыклад, самы навагодні прадукт – мандарыны – 31 снежня каштаваў 2,2 дал. у эквіваленце. Цяпер – 2,4 дал. Падаражэнне ў беларускіх рублях склала 10%.

Планава, пра што было заяўлена раней, з 1 студзеня адсоткаў на 20 падаражэлі паслугі ЖКГ. На столькі ж узнялі кошты мабільныя аператары.

Аднак усё гэта насельніцтва яшчэ не адчула, -- лічыць расейскае выданне. -- Студзеньскую зарплату і студзеньскія ж рахункі людзі атрымаюць у лютым. Да таго ж часу прадпрыемствы, якія не атрымалі выручкі, сутыкнуцца з праблемай выплаты зарплатаў, унясення плацяжоў у бюджэт і г.д. А гэта значыць, што крызіс у Беларусь яшчэ прыйдзе. Тое, што адбываецца, цяпер можна вызначыць хутчэй як яго трывожнае чаканне.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках