26 снежня 2024, Чацвер, 7:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітаянка Б’ен Дзінь у кроку ад тытула «Міс Вясна БРСМ»

25

Студэнтка 3 курсу вакальна-харавога факультэта Акадэміі музыкі Б’ен Дзінь з вялікім адрывам лідуе па выніках галасавання онлайн-конкурсу "Міс Вясна", абвешчанага Менскай гарадской арганізацыяй БРСМ.

Галасаванне праходзіць на афіцыйным сайце менскіх лукамольцаў і выклікала шырокі рэзананс у беларускай блогасферы, піша Electroname.com .

"У 2006 годзе я прыехала ў Беларусь са старажытнага і таямнічага Кітая. Вучуся на 3 курсе вакальна-харавога факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Маё звонкае імя значыць «крэпасць». Нягледзячы на ўяўную далікатнасць, моцная, стойкая і мужная. А новыя беларускія сябры дапамагаюць не сумаваць удалечыні ад дома", напісала пра сябе без пяці хвілін Міс БРСМ.

На дадзены момант кітаянка набрала 232 галасы або 23% ад агульнай колькасці тых, хто прагаласаваў, а бліжэйшая канкурэнтка адстае на 99 галасоў. Вынікі конкурсу будуць падведзеныя напярэдадні Міжнароднага жаночага дня.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках