26 снежня 2024, Чацвер, 18:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекары адмаўляюцца фіксаваць пабоі ў збітых АМАПам апазіцыянераў (Фота)

11

Медыкі «не знайшлі» знешніх прыкмет збіцця актывіста «Маладога Фронту» Паўла Кур’яновіча.

14 лютага пасля разгону мірнай моладзевай акцыі, прымеркаванай да Дня святога Валянціна, збітыя супрацоўнікамі АМАПа лідэр «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч, актывісты Павел Кур’яновіч і Мікола Дземідзенка пайшлі ў Савецкі РУУС, каб узяць накіраванне на зняцце пабояў ў лякарні. Супрацоўнікі Савецкага РУУС беспадстаўна адмовіліся прыняць заяву апазіцыянераў аб збіцці і, адпаведна, даваць накіраванне ў лякарню.

У аддзяленні міліцыі Паўлу Кур’яновічу стала дрэнна, і яму выклікалі «хуткую дапамогу», якая адвезла маладафронтаўца ў Бараўлянскую лякарню.

У лякарні лекар Дзямчук Алег Алегавіч, які абследаваў Паўла Кур’яновіча, не знайшоў у хлопца знешніх прыкмет збіцця. Гэта пры тым, што пасля збівання АМАПам на акцыі 14 лютага ў Паўла Кур’яновіча з'явіліся велізарны гуз на ілбе, сіняк пад левым вокам, ад удару ў сківіцу ў яго сколатыя 4 зуба…

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках