19 красавiка 2024, Пятніца, 0:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лібералізацыя» і «дыялог» у Дзень святога Валянціна ў Менску (Фота, відэа)

130
«Лібералізацыя» і «дыялог» у Дзень святога Валянціна ў Менску (Фота, відэа)

14 лютага ў Менску была жорстка разагнаная акцыя моладзі, прымеркаваная да Дня святога Валянціна. Супраць удзельнікаў мірнай акцыі быў кінуты АМАП, узброены дубінкамі.

Акцыя «Маладога Фронту» «Дзень любові» пачалася 14 лютага на плошчы Якуба Коласа. На плошчу прыйшлі каля 100 моладзевых актывістаў. Яны разгарнулі нацыянальныя сцягі, сцягі Еўразвяза і узнялі ў неба бел-чырвона-белыя паветраныя шарыкі. Таксама былі разгорнутыя дзве расцяжкі: «Малады Фронт» і «Акцыя любові».

Супрацоўнікі міліцыі ў цывільным акружылі купку моладзі, здымаючы тое, што адбываецца, на відэакамеру. Побач стаяла машына з гукаўзмацняльнікамі, праз якія абвяшчалася, што правядзенне акцыі забароненае.

На плошчы прайшоў невялічкі перформанс пра гісторыю ўзнікнення Дня святога Валянціна. Затым дэманстранты, узняўшы сцягі і разгарнуўшы транспаранты, рушылі па тратуарах праспекта Незалежнасці.

Аднак шлях удзельнікам акцыі перагарадзілі дзясяткі супрацоўнікаў АМАПа і міліцыі. Дэманстранты сталі перад АМАПам з бел-чырвона-белымі сцягамі і спявалі гімн «Магутны Божа». Але іх пачалі груба збіваць, ламать дрэўкі сцягоў, ірваць расцяжкі. Супраць дэманстрантаў кінулі таксама міліцыю. Людзей, у тым ліку і журналістаў, жорстка збівалі, валілі на зямлю. Тыя, каго зьбівалі, крычалі амапаўцам: «Фашысты!», «Ганьба!», «За што вы б'еце людзей?».

Лідэра «Маладога Фронту» Змітра Дашкевіча супрацоўнікі АМАПа павалілі на зямлю і білі нагамі. У апазіцыянера быў разбіты твар. Потым Зміцер Дашкевіч распавёў прэс-цэнтру Хартыі’97, што міліцыянты білі яго нагамі у пах.

Былі збітыя таксама іншыя удзельнікі акцыі, у некаторых парваная вопратка. Моцна збіты актывіст «Маладога Фронту» Мікола Дземідзенка. Амапаўцы білі яго па галаве нагамі і дубінкамі. Моладзевую актывістку Алену Макарэвіч павалілі на зямлю, білі дубінкамі па нагах.

Затым дэманстрантаў груба выціснулі з праспекту Незалежнасці і плошчы Якуба Коласа. Пры гэтым амапаўцы іх піхалі і абражалі. Частку людзей загналі ў падземны пераход станцыі метро. Людзі крычалі: «Што вы робіце?! Зараз будзе Няміга!»

Беларускія СМІ адзначаюць, што разгон гэтай акцыі стаў самым жорсткім за ўсе 12 гадоў правядзення гэтай мірнай моладзевай дэманстрацыі.

У канцы акцыі лідэр «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч зрабіў заяву. У прыватнасці, ён сказаў:

«Тое, што сёння была разагнаная мірная моладзевая акцыя, паказвае: у краіне ніякай лібералізацыі не адбываецца. Усё гэта фарс. У Беларусі працягваюць збіваць моладзь».

Фота Антона Матолька

Фота Антона Матолька

Фота Юліі Дарашкевіч, "Наша Ніва"

Фота Юліі Дарашкевіч, "Наша Ніва"

На фота: лідэр "Маладога Фронту" Зміцер Дашкевіч, якога ізбівае АМАП.

Фота Антона Матолька

Фота Юліі Дарашкевіч, "Наша Ніва"

Фота Юліі Дарашкевіч, "Наша Ніва"

Фото Юлии Дорошкевич, "Наша Ніва"

Напісаць каментар 130

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках