21 лiстапада 2026, Субота, 22:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперт: У Балтыйскім моры маглі з'явіцца «добрыя піраты»

Эксперт: У Балтыйскім моры маглі з'явіцца «добрыя піраты»
Аляксандр Мусіенка

Стала вядома пра новую форму барацьбы ўкраінцаў з акупаантамі, якая ўжо дае пра сябе ведаць.

Украінскі вайсковец і ваенны эксперт Аляксандр Мусіенка агучыў навіну дня, якая можа мець важны для Украіны падтэкст:

- Я вам распавяду пра вельмі важную атаку на расійскае судна «Спарта-2», якая адбылася ў Фінскім заліве паблізу Санкт-Пецярбурга. Пра што ідзе гаворка? Ідзе пра тое, што былі зафіксаваныя пралёты беспілотнікаў як уладамі Фінляндыі, так і ўладамі Эстоніі. Спачатку пра гэта паведамлялася, а потым — пра выбухі і ўзгаранні на расійскім судне «Спарта-2».

Паводле расійскай версіі, судна атрымала сур'ёзныя пашкоджанні і дрэйфавала, то-бок гэты карабель фактычна страціў кіравальнасць і дрэйфаваў у накірунку фінскіх тэрытарыяльных вод. Расія заяўляе пра два дроны. Афіцыйна ніхто не ўзяў на сябе адказнасці.

Сваю ідэю ўкраінскі вайсковец агучыў у адным з аналітычных відэа на канале YouTube, піша dialog.ua.

«Трэба, каб з'явіліся піраты, піраты ў Балтыйскім моры. Пра гэта калісьці будуць здымаць фільмы і серыялы. Гэта вельмі крута. Піраты. Навошта прызнаваць? Пірацкі флот з'явіўся ў Балтыйскім моры невядомага паходжання. Усё. Уявіце сабе. Ці можа такое быць? Можа. А што, толькі расіяне могуць нам распавядаць, што нейкія невядомыя дроны недзе з'явіліся, казаць: «Гэта не мы». Прабачце, але да вас гэта таксама можа вярнуцца і вяртаецца», — раскрыў сутнасць сваёй прапановы Мусіенка.

Пры гэтым эксперт адзначыў: «Піраты Балтыйскага мора — гэта новая форма, якая з'яўляецца. Гэта піраты, якія будуць дзейнічаць і спыняць расійскія караблі. Так ужо не раз бывала ў гісторыі. Пірацкі рух, які быў, пра які мы ведаем з кніг, з фільмаў, таксама паўстаў у інтарэсах пэўных краін. Напрыклад, змагаліся з Іспаніяй у інтарэсах Брытанскай кароны і таму падобнае. Дык чаму б не з'явіцца піратам, людзям добрай волі, якія змагаюцца супраць Расіі ў інтарэсах людзей добрай волі?»

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲