21 лiстапада 2026, Субота, 20:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гасцініцу «Гродна» зноў выставілі на продаж

Гасцініцу «Гродна» зноў выставілі на продаж
Фота: newgrodno.by

Яе цана ўпала амаль у 2,5 раза.

На таргі ў чарговы раз выставілі гасцініцу «Гродна». Цяпер за яе просяць амаль 3,74 млн, што ў 2,4 раза менш, чым на першым аўкцыёне ў жніўні, піша партал NewGrodno.

Нагадаем, гасцінічны комплекс «Гродна» пабудавалі ў 1985 годзе. Праз 20 гадоў яго закрылі, бо ён не адпавядаў патрабаванням бяспекі. А ў 2016-м гасцініцу выкупіў кітайскі інвестар, які хацеў стварыць тут сучасны гатэль. Аднак аб’ект ператварыўся ў доўгабуд і трапіў на таргі.

Фото: newgrodno.by

У жніўні гасцініцу спрабавалі прадаць за 9 млн рублёў, або каля $3 млн. Але на аўкцыён не паступіла ніводнай заяўкі. У верасні за комплекс прасілі 7,2 млн рублёў, у лістападзе — каля 4,6 млн. Цяпер стартавы кошт знізілі да 3,74 млн рублёў. Электронныя таргі прызначаныя на 23 снежня.

Пераможца аўкцыёну атрымае будынак з падвалам плошчай амаль 13 тыс. «квадратаў» і былы рэстаран з рампай (амаль 3,5 тыс. кв. м). Іх пабудавалі адпаведна ў 1984 і 1985 гадах. Таксама пакупнік будзе мець права арэнды ўчастка плошчай амаль 70 сотак тэрмінам на 50 гадоў. Паводле ўмоў новы ўладальнік павінен на працягу года з дня заключэння дагавора куплі-продажу распрацаваць і зацвердзіць праект і за тры гады правесці рэканструкцыю пад гасцінічны комплекс.

Раней мы пісалі, што будынкі піваварнага завода XIX стагоддзя на беразе Нёмана ў Гродне рэканструююць пад шматфункцыянальны комплекс з гатэлямі, бізнес-цэнтрам і арт-прасторамі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲