21 лiстапада 2026, Субота, 22:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Псіхолаг патлумачыў, ці робіць жыццёвы досвед чалавека мудрым

Псіхолаг патлумачыў, ці робіць жыццёвы досвед чалавека мудрым
Ілюстрацыйнае фота

Ён прывёў яскравае параўнанне.

Можна аб’ездзіць паўсвету, перажыць дзясяткі раманаў, змяніць некалькі месцаў працы і ўсё адно не стаць мудрэйшым. Сам факт, што з чалавекам нешта адбылося, яшчэ не азначае, што ён набыў жыццёвы досвед. Галоўнае — ці зразумеў ён нешта з таго, што адбылося, і ці змяніўся пасля гэтага. Пра гэта піша сацыяльны псіхолаг Універсітэта Браўна Ёахім І. Крюгер у артыкуле для Psychology Today (пераклад — сайт Charter97.org).

Псіхолаг прапануе простае адрозненне: ёсць падзеі, якія мы проста перажываем, і ёсць досвед, які набываем дзякуючы роздумам, памылкам і новым спробам.

Першы пацалунак, незабыўная паездка або выпадковая сустрэча могуць пакінуць яскравыя ўспаміны. Але самі па сабе яны яшчэ нічаму не вучаць. Каб перажытае стала сапраўдным досведам, трэба асэнсаваць тое, што адбылося, і зразумець, што можна выкарыстаць у будучыні.

Уражанні мінаюць, веды застаюцца

Крюгер прыводзіць выразнае параўнанне: «Турыст атрымлівае ўражанні, а падарожнік назапашвае досвед». Адзін проста глядзіць на новыя месцы і фатаграфуе іх, другі стараецца зразумець убачанае і вынесці з паездкі нешта для сябе.

Псіхолаг параўноўвае гэта і з працай у садзе. Шпацыр па лесе дорыць уражанні, але сапраўдныя веды прыходзяць, калі чалавек сам садзіць расліны, спрабуе рознае насенне, даглядае іх і вучыцца на няўдачах.

Жыццёвы досвед — гэта не колькасць падзей, што з намі адбыліся, а тое, чаму яны нас навучылі.

Менавіта таму ўзрост і доўгі спіс перажытых гісторый не заўсёды азначаюць мудрасць. Можна гадамі наступаць на тыя самыя граблі, калі так і не паспрабаваць зразумець, чаму гэта адбываецца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲