19 траўня 2024, Нядзеля, 6:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гендырэктару «Забудовы» прад'яўленае абвінавачванне ў атрыманні хабару

12

Генеральнаму дырэктару прадпрыемства «Забудова» Міхаілу Васіленке прад'яўленае абвінавачванне ў атрыманні хабару.

Аб гэтым паведаміў журналістам намеснік генеральнага пракурора Беларусі Віктар Конан.

«У адносінах гендырэктара «Забудовы» узбуджаная крымінальная справа і яму прад'яўленае абвінавачванне ў атрыманні хабару ў памеры 5 тыс. даляраў ЗША», - паведаміў В.Конан. Па ягоных словах, дадзеную крымінальную справу расследуе Генеральная пракуратура, ідзе выяўленне іншых фактаў правапарушэння.

Нагадаем, што Міхаіл Васіленка быў арыштаваны ў канцы студзеня 2009 года за падазрэнне у атрыманні ім хабару.

Домабудаўнічы камбінат ААТ «Забудова» размешчаны ў пасёлку Чысць Маладзечанскага раёна Менскай вобласці. У склад прадпрыемства ўваходзіць пяць заводаў. Да таго, як перайсці ў «Забудову», Васіленка кіраваў Беларускім цэментавым заводам у Касцюковічах.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках