Намміністра прапанаваў развіваць сэкс-агратурызм
50- 27.02.2009, 9:26
Намміністра спорту і турызму Беларусі не супраць аб'яднаць аграэкатурызм з сэкс-турызмам.
«Чалавек мае права падчас вандроўкі займацца тым, што яму падабаецца. Падабаецца сэкс - няхай сэкс, падабаецца кекс - няхай кекс», -- заявіў «Інтэрфаксу» намміністра спорту і турызму Чэслаў Шульга.
«Але ў турыста павінная быць матывацыя: калі ў яго на свежым паветры з'яўляюцца пачуцці або магчымасці іншыя - то напрамілы бог», -- дадаў ён.
Пры гэтым ён з усмешкай паставіўся да ідэі свайго асабістага ўдзелу ў рэкламным сэкс-туры.
«Мяне яшчэ не запрашалі ў адпаведныя рэкламныя туры, я спадзяюся, што хтосьці іх арганізуе», -- пажартаваў намміністра. На пытанне, ці прыняў бы ён удзел у такім туры, Чэслаў Шульга жартам сказаў: «Вядома».
Аднак, па ягоных словах, «усё жа ментальнасць нашага насельніцтва, якая адбілася і на кіраўніках турфірм, неяк сёння не вельмі вітаецца публічнай прапагандай, што вось, маўляў, трэба арганізаваць сэкс-тур у Беларусь». Пры гэтым намміністра з усмешкай сказаў, што спадзяецца, што «можа быць, з часам гэта меніцца».
У Беларусі дзейнічае 474 суб'екты аграэкатурызма, на фінансаванне якіх Белаграпрамбанк вылучыў ільготных крэдытаў амаль на Br8 млрд. У 2008 годзе жыхары Беларусі выдаткавалі на ўнутраны турызм Br340 млрд, што ў 1,6 разы больш у параўнанні з 2007 годам.