23 снежня 2024, панядзелак, 16:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лібералізацыя» працягваецца: арышты і ператрусы ў кватэрах апазіцыянераў (Абноўлена)

25
«Лібералізацыя» працягваецца: арышты і ператрусы ў кватэрах апазіцыянераў (Абноўлена)

Міліцыянты ўварваліся ў кватэру, якую здымае актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Павел Юхневіч, правялі ператрус і канфіскавалі тэхніку і сцягі Еўразвяза.

Супрацоўнікі міліцыі адкрылі дзверы кватэры на вуліцы Казлова ў Менску пры дапамозе яе гаспадыні. Як паведаміў сайту Хартыі’97 прэс-сакратар «Еўрапейскай Беларусі» Аляксандр Атрошчанкаў, у кватэры быў праведзены ператрус. Канфіскаваныя два ноўтбукі, відэакамера, фотаапарат, сцягі Еўразвяза, партрэты зніклых у Беларусі лідэраў апазіцыі і палітвязняў, налепкі «Еўрапейскай Беларусі». У ператрусе ўдзельнічалі не менш за 10 міліцыянтаў. Кіраваў імі старэйшы дазнаўца Першамайскага РУУСа, капітан міліцыі Дзмітрый Сліж.

У Першамайскі РУУС Менска даставілі 5 моладзевы актывістаў, якія ў гэты час знаходзіліся ў кватэры. Гэта Яўген Афнагель, Павел Юхневіч, Улад Ігнатавіч, Марта Крылова і Аляксандра Лындава.

Як паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 моладзевы лідэр Павел Юхневіч, пры пранікненні ў кватэру супрацоўнікі міліцыі заявілі, што праводзяць ператрус у сувязі з расследаваннем нейкай крымінальнай справы, узбуджанай па факце крадзяжу. Аднак у аддзяленні міліцыі апазіцыянераў нават не апытвалі па гэтай справе. Міліцыянтаў цікавіла толькі, што актывісты рабілі ў кватэры на вуліцы Казлова.

«Ні слова аб нейкім крадзяжы не пыталіся. Іх толькі цікавіла, што мы рабілі ў кватэры, адкуль у нас друкаваная прадукцыя. Канфіскаваныя партрэты выкрадзеных лідэраў апазіцыі і палітвязняў, сцягі Еўрапейскага Звяза, налепкі «Еўрапейскай Беларусі» яны назвалі прадукцыяй «антыдзяржаўнай скіраванасці», -- распавёў Павел Юхневіч.

Усіх затрыманых вызвалі праз дзве гадзіны. Канфіскаваныя ў кватэры Паўла Юхневіча рэчы засталіся ў аддзяленні міліцыі.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках