Арышты за распаўсюд незалежнай прэсы (Абноўлена)
- 12.12.2008, 19:23
Актывістаў «Маладога Фронту» Юльяна Місюкевіча і Аляксея Савінкова сёньня беспадстаўна затрымалі на вакзале ў Менску.
Маладёнаў даставілі ў апорны пункт, дзе агледзелі іхнія рэчы, сярод якіх былі раённыя газэты "Маладога Фронту" "Сьвіслацкае рэха" і сьцяжкі з надпісамі "За МТС па-беларуску!"
Незалежныя газэты міліцыянты не кранулі, аднак сканфіскавалі паўсотні сьцяжкоў, прысьвечаных кампаніі па беларусізацыі мабільнага апэратара МТС, піша старонка mfront.net.
Таксама ў міліцыю прыехалі два супрацоўнікі КДБ, якія правялі "прафіляктычныя гутаркі" зь сябрамі "Маладога Фронту".
Праз 3 гадзіны Юльяна Місюкевіча і Аляксея Савінкова вызвалілі, а затым ізноў затрымалі ў мікрараёне Лошыца Ленінскага району Менску. Там моладзевыя актывісты раздавалі мінакам газэты «Маладога Фронту».
Зараз Аляксей і Юльян ізноў знаходзяцца ў пастарунку міліцыі, перадае "Радыё Свабода".