25 красавiка 2024, Чацвер, 4:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Камароўскі: Арышт ваўкавыскіх прадпрымальнікаў – правакацыя ўладаў

6

Кіраўнік аб'яднання ветэранаў баявых дзеянняў «Абаронцы айчыны» Аляксандр Камароўскі пракаментаваў прэс-цэнтру Хартыя’97 арышты лідэраў прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Ўладзіміра Асіпенкі.

«Гэта чыстай вады правакацыя ў духу «лукашызму» і ягоных спецслужбаў, -- заявіў Аляксандр Камароўскі прэс-цэнтру Хартыя’97. – Я ведаю на 1 000%, што Аўтуховіч не займаўся нічым забароненым. Як і не парушаў закон раней».

Кіраўнік аб'яднання «Абаронцы айчыны» пракаментаваў і абвінавачванне прадпрымальнікаў у падпале хаты былога супрацоўніка Ваўкавыскага РАУС.

«Ці стане Мікалай Аўтуховіч, які мае 3 узнагароды за ўдзел у баявых дзеяннях у Аўганістане, ісці кагосьці падпальваць? Афіцэр не здольны на такія ўчынкі», -- кажа Аляксандр Камароўскі.

Па меркаванні Камароўскага, беларуская ўлада здольная інкрымінаваць крымінальную справу любому невінаватаму чалавеку.

«Лукашысты могуць на любога чалавека павесіць усё, што заўгодна, -- лічыць Аляксандр Камароўскі. -- Два з паловай гады таму мы ўжо мелі падобны досвед з моладзевым актывістам Паўлам Красоўскім. Яму прыпісалі два злачынствы – віцебскія выбухі і згвалтаванне. Потым сталася, што выбухі быў арганізаваныя чэкістамі. А калі сталі капацца ў другой справе, якую інкрымінавалі Красоўскаму, высвятлілася, што да моманту злачынства Паўлу Красоўскаму было 12 год. Важыў ён 32 кілаграмы, і бацькі вадзілі яго ў школу за ручку».

«Мне здаецца, што падобныя «аблавы» сведчаць аб боязі ўлады ўласнага народа. Сярод беларусаў спее незадаволенасць гэтай палітычнай сістэмай, -- кажа кіраўнік аб'яднання «Абаронцы айчыны». -- Усе нападкі, на мой погляд, звязаныя з абсалютнай дурасцю ўлады і яе антынароднай сутнасцю. У Лукашэнкі няма каманды. На яго працуе толькі жуллё. Улада і спецслужбы занепакоеныя. Я сустракаюся з афіцэрамі і бачу іхныя настроі. З аднаго боку, яны адчуваюць, што служыць і працаваць на гэтую ўладу амаральна. А з іншага боку – усё ж такі вайсковая пенсія… Але нават афіцэры сёння чакаюць сацыяльнага выбуху».

Нагадаем, што 8 лютага ў Ваўкавыску былі арыштаваныя лідэры прадпрымальнікаў Мікалай Аўтуховіч, Юрый Лявонаў і Ўладзімір Асіпенка. Пасля таго, як у іх кватэрах прайшлі ператрусы, прадпрымальнікаў павезлі ў Менск і даставілі ў турму на Акрэсціна. Вядома, што арыштаваных падазраюць у падпале хаты былога супрацоўніка Ваўкавыскага РАУС Кацубы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках