23 снежня 2024, панядзелак, 22:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Баразенка застаецца пад хатнім арыштам

1

25 сакавіка супрацоўнік міліцыі Фрунзенскага раёна Менска Кісель наведаў актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандра Баразенку падчас вячэрняй праверкі і заявіў, што забірае яго з сабой у аддзяленне.

Міліцыянт паведаміў маладому чалавеку, што «з'яўляецца ягоным інспектарам па наглядзе і мае права ў любы час яго затрымаць», перадае «Радыё Свабода».

Аляксандр Баразенка адказаў інспектару, што не паедзе з ім у РУУС, і хай ён выклікае нарад міліцыі. На самой справе малады чалавек нічога не парушыў, паколькі знаходзіўся дома падчас праверкі, і затрымоўваць яго ніякіх прычын у міліцыянта не было. У выніку міліцыянт сыйшоў, а моладзевы актывіст застаўся дома.

Тры дні таму вышэйзгаданы супрацоўнік міліцыі збіў Аляксандра Баразенку, які прыйшоў у міліцыю на чарговую праверку, вынес яму незаконнае папярэджанне і змяніў графік такім чынам, што Баразенка не зможа працягваць працаваць на ранейшым месцы. Тады жа інспектар Кісель заявіў, што 25 сакавіка Баразенка будзе пад пільным назіраннем.

Нагадаем, Аляксандр Баразенка — фігурант «Справы 14-ці», крымінальнай справы, узбуджанай за ўдзел у мірнай акцыі прадпрымальнікаў год таму. Ён быў прысуджаны да аднаго году абмежавання волі, і можа знаходзіцца толькі дома або на працы. Асуджаны істотна абмежаваны ў правах, любыя перасоўванні можа ажыццяўляць толькі з дазволу міліцыі, абавязаны забяспечваць доступ міліцыі ў жыллё ў любы час сутак. За тры мінімальных парушэнні супраць асуджанага ўзбуджаецца крымінальная справа па арт. 415 КК РБ, па якой можа быць прысуджаны да трох год пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках