24 лiстапада 2024, Нядзеля, 11:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Чалы: «ВУП у нашай краіне — гэта нешта кшталту фетыша»

5

Гутаркі аб ВУП у Беларусі даўно перайшлі ў ідэалагічную плоскасць, у той час як нарошчванне вытворчасці толькі пагаршае і без таго складанае эканамічнае становішча, лічаць эканамісты.

Эксперты не адчуваюць аптымізму з нагоды паведамленняў аб прыросце ВУП і прамысловай вытворчасці ў Беларусі.

Так, паводле дадзеных Статыстычнага камітэта СНД, Беларусь заняла першае месца сярод краін СНД па прыросце прамысловай вытворчасці ў студзені 2009 года. У параўнанні з аналагічным леташнім паказчыкам прырост прамысловай прадукцыі склаў 1,2%, у той час як у іншых краінах (акрамя Азербайджана з прыростам 0,5%) адбылося падзенне. ВУП у Беларусі, які вырас на 4,2%, таксама з'яўляецца лепшым вынікам у СНД.

Паміж тым эканамісты ўпэўненыя, што скарачэнне прамысловай вытворчасці найбольш адэкватная мера ва ўмовах фінансавага крызісу.

«Па сутнасці, наша метадалогія ВУП праходзіць па артыкуле «інвестыцыя ў складскія запасы». Падобна, што ВУП у нашай краіне – гэта нешта кшталту такога фетыша, па якім мы мераемся з усімі астатнімі краінамі. Раней галоўным крытэрам стабільнасці ў нас быў курс рубля, зараз – ВУП», -- адзначыў у інтэрв'ю «Салідарнасці» эканамічны аналітык Сяргей Чалы.

«Прычым як падаецца інфармацыя аб росце ВУП? Атрымліваецца, што вырабляем мы добрыя рэчы, але чамусьці ў нашых суседзяў няма грошай, жадання або магчымасцяў купляць гэтыя добрыя тавары. І нібыта атрымліваецца, што ў нас проста праблема са збытам. І выглядае ўсё вельмі выдатна, калі не ўлічваць таго, што ў рэальнасці мы вырабляем тое, што зараз на рынку проста не запатрабаванае. На самой-та справе праблема ў нас не са збытам, а з вытворчасцю. Сапраўды, у сітуацыі, калі ва ўсім свеце падае знешні попыт у сілу эканамічнага крызісу, нармальнай рэакцыяй было б памяншэнне вытворчасці адэкватна памяншэнню попыту. Замест гэтага мы працягваем працаваць на склад», - падкрэсліў эксперт.

Так, у сярэднім па прамысловасці на складах назапасілася ўжо больш за 85% месяцовай вытворчасці, па нафтахіміі і лёгкай прамысловасці ўсё 150%.

«Груба кажучы, людзей можна ўжо на месяц-паўтара адпраўляць у адпачынак і нічога больш не рабіць. Падтрымліваючы вытворчасць і вырабляючы тое, што не знаходзіць збыту, мы фактычна знішчаем рэсурсы, знішчаем базу для будучага росту, які павінен быць пасля крызісу. Для эканомікі было б нашмат лепш той жа заробак людзям выплаціць проста ў выглядзе дапаможніка па беспрацоўі. Значна горш вырабляць, затрачваючы сыравіну, электраэнергію, працоўную сілу, тое, што прададзена не будзе», - тлумачыць Сяргей Чалы.

Па меркаванні эканаміста, рост ВУП улады даўно ператварылі ў ідэалагічную прыладу.

«Проста для таго, каб паказаць: глядзіце, ва ўсіх астатніх краінах усё дрэнна, а ў нас добра. Парадокс у тым, што падзенне ВУП – гэта як падвышэнне тэмпературы ў хворага на грып. Калі яна ёсць – гэта прыкмета таго, што арганізм змагаецца з хваробай, калі няма – паказчык таго, што нешта не так. І калі мы робім выгляд, што ў нас усё ў парадку, а праблемы ў суседзяў, мы на самой справе проста пагаршаем сваё ўласнае становішча», - дадаў ён.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках