25 снежня 2024, Серада, 5:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер-міністр Сербіі - Лукашэнку: Дзякуй, што прыехалі да нас адпачыць (Відэа)

32
Прэм'ер-міністр Сербіі - Лукашэнку: Дзякуй, што прыехалі да нас адпачыць (Відэа)

Кадры актыўнага адпачынку Лукашэнкі на курорце «Капаоніка» паказала БТ.

Беларускае тэлебачанне паведаміла, што Аляксандр Лукашэнка, «знаходзячыся з працоўным візітам у Сербіі, знаёміцца з ейнымі ўнікальнымі горналыжнымі прыгажосцямі». У якасці пацверджання сваіх словаў тэлеканал паказаў некалькі кадраў, як Лукашэнка спускаецца з гары.

Пасля у сюжэце паказалі кадры неафіцыйнай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з прэм'ер-міністрам Сербіі Мірка Цветкавічам. Зараз на курорце «Капаоніка» праходзіць бізнэс-форум, у якім прымае ўдзел прэзідэнт Сербіі Борыс Тадзіч і прэзідэнт Рэспублікі Сербскай (частка Босніі і Герцагавіны) Міларад Додзік. Беларускае тэлебачанне жа паведаміла, што прэм'ер-міністр Сербіі прыехаў на курорт адмыслова, каб сустрэцца з Лукашэнкай.

«Мы вельмі радыя, што вы абралі «Капаонік», каб прыехаць сюды адпачыць. Спадзяемся вас убачыць тут у наступным годзе», -- сказаў сербскі прэм'ер беларускаму дыктатару.

«З вялікім задавальненнем, - адказаў Лукашэнка. – Я прыехаў не да чужых людзей. Я прывык сябе адчуваць тут, у Сербіі, як у сябе дома, на радзіме».

Як ужо паведамляў прэс-цэнтр Хартыі’97 са спасылкай на сербскія СМІ, на горналыжны курорт «Капаоніка» беларускі кіраўнік прыбыў па асабістым запрашэнні буйнога сербскага бізнэсмэна Міодрага Косціча.

Выданне «Вечернье новости» паведаміла, што з Менска ў Сербію прыляцелі два самалёты. На «Boing 737-800» быў Лукашэнка. На іншай, меншай машыне «Embrajer», – ягоная світа. Дзеці, унукі, іхнія нянькі, лекары, кухары, ахова і іншы персанал.

Раней сербскае выданне Press, а таксама шэраг іншых СМІ са спасылкай на ўласныя крыніцы называлі больш высокую лічбу – да 150 чалавек. У той жа час у гатэлі «Гранд», дзе спынілася каманда Лукашэнкі, адмаўляюцца казаць, колькі канкрэтна нумароў і апартаментаў займаюць беларускія госці. Паведамляецца, што адмыслова для высокіх госцяў былі тэрмінова вызваленыя нумары, дзе жылі іншыя пастаяльцы. Гэтых людзей перасялілі ў іншыя гатэлі курорта.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках