Менскае метро стала еўрапейскім (Фота)
2- 10.04.2009, 14:04
10 красавіка ў вагонах сталічнага метро з'явіліся плакаты з заклікам далучыцца да грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».
«Распаўсюд прадукцыі ў метро - выдатны спосаб данясення да людзей інфармацыі, прыцягнення ўвагі да нашай дзейнасці. Тым больш, штодня праз метро праходзіць велізарная плынь людзей, па статыстыцы каля 180 тысячаў чалавек. Людзі з увагай і цікавасцю назіралі за распаўсюдам, задавалі пытанні пра кампанію», - пракаментавала актывістка кампаніі Марта Крылова.