10 траўня 2024, Пятніца, 18:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыянты знішчаюць сцягі ЕЗ і расцяжкі «Лукашэнку ў адстаўку!»

Моладзевай актывістцы адмовіліся вярнуць рэчы, канфіскаваныя міліцыяй падчас ператруса.

Учора ўвечары актывістцы грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліне Дз'якавай патэлефанаваў маёр міліцыі Чалей і запрасіў прыйсці сёння ў РУУС Першамайскага раёна, каб пагаварыць наконт скаргі, якую дзяўчына напісала пасля ператруса і затрымання напярэдадні акцыі апазіцыі ў Дзень Волі 25 сакавіка. Міліцыянт патлумачыў, што да ператруса ў кватэры Паліны Дз'якавай яго аддзяленне дачынення не мае. Пры гэтым у кабінеце міліцыянта ляжалі канфіскаваныя ў апазіцыянеркі рэчы - некалькі партрэтаў палітвязняў, плакатаў, налепак і кнігаў.

На лагічнае пытанне актывісткі, адкуль жа ў кабінеце ўзяліся рэчы, якія забралі ў яе падчас ператруса, міліцыянт Чалей адказаў, што супрацоўнік міліцыі Апанасевіч «выпадкова» знайшоў пакет з імі на вуліцы Кядышкі.

Пасля гэтага Чалей прапанаваў дзяўчыне праверыць рэчы і скласці пратакол канфіскацыі. Аднак сярод канфіскаваных прадметаў () Паліна не знайшла расцяжкі «Лукашэнку ў адстаўку!» і сцяга Еўразвяза.

Міліцыянт сказаў, што ўсе канфіскаваныя прадметы будуць знішчаныя.

Нагадаем, што такім жа чынам супрацоўнікі РУУС Першамайскага раёна абышліся са сцягамі ЕЗ і партрэтамі зніклых палітыкаў, канфіскаваных у лютым у іншага актывіста кампаніі Паўла Юхневіча.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках