Стюардэса «Белавія» расказала пра крытэрыі адбору на пасаду бортправадніка
5- 1.11.2026, 20:01
- 1,794
Якімі якасцямі павінен валодаць кандыдат.
Стюардэса «Белавія» Алеся Авхімовіч назвала sb.by два абмежаванні для таго, каб стаць бортправадніком.
Былая выкладчыца англійскай мовы са Смалявічаў Алеся Авхімовіч ужо тры гады працуе бортправадніцай. Для гэтага яна скончыла курсы ў авіякампаніі.
Важная рыса гэтай прафесіі, паводле слоў Алесі, — уменне быць «універсальным салдатам». А каб прэтэндаваць на такую пасаду, кандыдат мусіць мець моцнае здароўе. Што да мадэльных параметраў і жорсткіх крытэрыяў прыгажосці, дык гэта міф.
«Не вітаюцца толькі тату і шнары на адкрытых участках цела», — заўважае Алеся Авхімовіч.