Расіянін паказаў тэхніку, што гарыць, пасля удараў украінскіх дронаў на Данеччыне
1- 1.11.2026, 20:15
- 1,600
Відэа.
У сетцы з’явіліся кадры, знятыя расійскімі акупантамі пасля удараў Сіл абароны Украіны па варожай лагістыцы на часова акупаванай тэрыторыі Данецкай вобласці.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, украінскія аператары ўдарных дронаў-камікадзэ знішчылі два палівазапраўшчыкі і два грузавікі праціўніка, адзін з якіх перавозіў боепрыпасы.
У прыватнасці, на Пакроўскім напрамку быў знішчаны палівазапраўшчык брыгады матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Узброеных Сіл РФ, а яшчэ адзін — у раёне населенага пункта Мангуш.
Акрамя таго, паблізу Новакраснаўкі украінскія пілоты паразілі грузавік з боепрыпасамі, што прывяло да наступнай дэтанацыі.
Яшчэ адзін грузавы аўтамабіль акупантаў быў знішчаны ў раёне Златаўстаўкі.
На апублікаваных кадрах бачная расійская тэхніка, што гарыць, і наступствы трапленняў украінскіх дронаў.