У Крамлі заявілі пра нечаканую гатоўнасць Пуціна
5- 1.11.2026, 14:23
- 4,170
Але прэзідэнт Украіны пакуль не збіраецца гэтага рабіць.
Расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін нібыта можа адказаць на тэлефонны званок прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.
Як паведамляе РБК-Украіна, пра гэта заявіў памочнік расійскага дыктатара Юрый Ушакоў, якога цытуюць расійскія СМІ.
Ушакоў яшчэ раз паўтарыў, што Зяленскі можа прыехаць у Маскву для перамоваў з Пуціным.
«Ён жа дасылае сігналы праз розныя крыніцы. Хоча (пагаварыць), калі так хоча перагаварыць — няхай прыязджае», — заявіў ён.
Памочнік расійскага дыктатара таксама сцвярджае, што Пуцін нібыта ніколі не адмаўляўся размаўляць з Зяленскім, таму адкажа на тэлефонны званок.
«Я думаю, што, вядома, адкажа. Пуцін ні разу не адмаўляўся ад размоў», — сказаў Ушакоў.
У той жа час у Офісе Прэзідэнта Украіны заявілі, што Зяленскі пакуль не збіраецца тэлефанаваць Пуціну.
Там адзначылі, што ключавыя пытанні завяршэння вайны трэба вырашаць на ўзроўні лідараў. Аднак тэлефоннага званка недастаткова для дамоўленасцяў.