Вандалы зноў зламалі крыжы ў Курапатах (Фота)
5- 17.04.2009, 11:13
Ва ўрочышчы Курапаты, дзе спачываюць астанкі ахвяр сталінскіх рэпрэсій, здзейснены новы акт вандалізму – другі за красавік.
Як паведамляе «Радыё Свабода», невядомыя зламалі шэсць крыжоў у Мемарыяльным комплексе «Курапаты». Крыжы зламаныя на месцы непадалёк ад праваслаўнай капліцы.
Актывісты Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ, якія першымі заўважылі акт вандалізму, лічаць, што гэта праца прафашысцкіх арганізацый.
Нагадаем, што ўвечары 2 красавіка ў Курапатах былі знойдзеныя дзве ямы памерам метр на метр і метр на два з паловай метры глыбінёй у чалавечы рост. З ямы былі выкінутыя чалавечыя косткі, рэчы. Да месца здарэння раніцай 3 красавіка прыбылі кіраўнікі КХП-БНФ, якія выклікалі нарад міліцыі. Супрацоўнікі міліцыі і пракуратуры Менскага раёна знялі адбіткі слядоў вакол раскапаных магіл і ўзялі на экспертызу частку выкапаных рэчаў і костак.
Па факце вандалізму ў Курапатах праверку будзе праводзіць пракуратура Менскага раёна.