13 чэрвеня 2026, Субота, 19:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Артур Фінькевіч, якога памежнікі не пусцілі на сустрэчу з кангрэсменамі ЗША, аказаўся выязным

6

Лідэр арганізацыі «Маладая Беларусь» даведаўся ў АВІРы Цэнтральнага раёна Менска, што ніякіх абмежаванняў на ягоны выезд за межы Беларусі не існуе.

Нагадаем, што 10 красавіка Артура Фінькевіча затрымалі на беларуска-літоўскай мяжы і заявілі, што ён не мае права пакідаць краіну. У той дзень Артур Фінькевіч разам з экс-кандыдатам у прэзідэнты Аляксандрам Казуліным і лідэрам Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатолем Лябедзькай ехалі ў Вільнюс на сустрэчу з кангрэсменамі ЗША.

Аднак учора, 21 красавіка, лідэр «Маладой Беларусі» пазнаў, што ніякіх абмежаванняў на яго выезд за межы Беларусі проста не існуе і ён мае права на выезд з краіны.

«Учора я хадзіў у Цэнтральны АВІР Менска і зрабіў запыт аб тым, ці маю я права выязджаць за межы Беларусі, -- распавёў Артур Фінькевіч у інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97. – Падпалкоўнік Святлана Піліпенка адказала, што я выязны. Але ж яшчэ 10 красавіка мяне не выпускалі ў Літву. Піліпенка сказала, што адбылася нейкая памылка ў базе дадзеных і прынесла прабачэнні».

У той жа дзень Артур Фінькевіч напісаў скаргу ў Генпракуратуру на незаконныя дзеянні працаўнікоў мытні і памежслужбы.

«Атрымліваецца, што ўсе абмежаванні на выезд з мяне былі знятыя яшчэ 5 лютага 2008 года, -- кажа Артур Фінькевіч. -- На працягу ўсяго гэтага часу мяне неаднаразова абмяжоўвалі ў выездзе за мяжу. Калі сказаць дакладней, такіх выпадкаў было, як мінімум, пяць. 27 лютага на беларуска-польскай мяжы ў мяне канфіскавалі ноўтбук. Я дагэтуль не ведаю, што з ім здарылася. Аб «лёсе» майго кампутара мяне ніхто не інфармуе».

Як заяўляе лідэр «Маладой Беларусі», факты перашкоды выезду за мяжу з'яўляюцца мэтанакіраванымі рэпрэсіямі беларускіх улад.

«Мяне фактычна пазбавілі аднаго з самых фундаментальных канстытуцыйных правоў чалавека – выязджаць за мяжу і заязджаць на радзіму, -- заяўляе Артур Фінькевіч. -- Факты такіх парушэнняў немагчымыя ў свабоднай прававой дзяржаве».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках