24 чэрвеня 2024, панядзелак, 14:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За пэрформанс каля помніка Леніну арыштаваны актывіст «Маладога Фронту» (Фота)

6

Супрацоўнікі берасцейскай міліцыі пагражаюць узбудзіць крымінальную справу супраць актывіста «Маладога Фронту» Міхася Ілліна за «непаважлівае стаўленне» да помніка Леніну.

У 6.00 раніцы міліцыянты прыйшлі дадому да маладога чалавека і забралі яго ў Ленінскі РУУС Берасця. Міліцыянты патрабуюць, каб Міхась Іллін прызнаўся ў тым, што ён арганізоўваў акцыю ля помніка Леніну, якая прайшла ў Берасці 22 красавіка, паведамляе «Радыё Свабода».

«Міхась змог мне патэлефанаваць з РУУС і перадаць, што міліцыянты яму сказалі: калі прызнаешся - будзе адміністрацыйная справа, а не – дык крымінальная. Але якое тут можа быць злачынства? Помнік жа не пашкоджаны... А праводзіць пэрфомансы яшчэ ніхто не забараняў», - паведаміла актывістка «Маладога Фронту» Юлія Пашко.

Нагадаем, учора, у 139-ую гадавіну са дня нараджэння таталітарнага кіраўніка СССР Уладзіміра Леніна, берасцейскія актывісты «Маладога Фронту» правялі пэрфоманс - яны ўсталявалі на пастамент каля помніка Леніну ўнітаз і паклалі побач туалетную паперу.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках