25 снежня 2024, Серада, 20:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія ўлады забаранілі святкаванне Дня Еўропы

7
Беларускія ўлады забаранілі святкаванне Дня Еўропы

Менскі гарвыканкам адмовіў у правядзенні пікетаў для збору подпісаў за ўступленне Беларусі ў Еўрапейскі Звяз. Сваю адмову чыноўнікі матывавалі неіснуючай прававой нормай.

14 красавіка 2009 года актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бародка і Максім Сяргееў падалі заяўкі на правядзенне пікетавання ў менскім парку Дружбы народаў. У адказе, падпісаным намеснікам старшыні Менгарвыканкама М.С.Ціцянковым, вядзецца, што Менгарвыканкам не дазваляе правядзенне пікетавання, бо яно не адпавядае часткам пятай і шостай артыкулу 5 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь».

Як адзначае сайт «Еўрапейскай Беларусі», сваёй адмовай чыноўнікі Менгарвыканкама прадэманстравалі не толькі непавагу да Канстытуцыі і правоў чалавека і грамадзяніна, але і юрыдычную непісьменнасць. Справа ў тым, што пятая частка артыкулу 5 Закона «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь», на якую ў тым ліку спасылаецца Ціцянкоў, не апублікаваная - не ўступіла ў законную сілу.

«Пікетаваннем і зборам подпісаў мы планавалі адсвяткаваць Дзень Еўропы – менавіта 1 мая пяць год таму Еўрапейскі Звяз пашырыўся за кошт уступлення ў яго 10 новых краін. Да падачы заяўкі мы падыйшлі адказна, складалі яе з дапамогай юрыстаў. Але справа нават не ў гэтым. Адмова на нашую заяўку дэманструе, што гістэрыя ў дзяржаўных СМІ з нагоды так званых лібералізацыі і збліжэння з Еўропай – не больш чым фарс. Уладам не трэба ніякага руху ў Еўропу. У Беларусі па-ранейшаму груба парушаецца свабода сходаў, свабода слова, свабода асацыяцый, у нас па-ранейшаму ёсць палітвязні. Тым не менш, нягледзячы на ўсе забароны, кампанія працягваецца. За далучэнне да Еўрапейскага Звяза сабраныя ўжо дзясяткі тысяч подпісаў,-- пракаментаваў адмову актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Зміцер Бародка.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках