19 красавiка 2024, Пятніца, 10:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хрысціянскім дэмакратам забаранілі праводзіць антыкрызісныя пікеты

Іх планавалася арганізаваць 25 красавіка каля ўваходу на Камароўскі рынак і ў парк Дружбы народаў на плошчы Бангалор.

Як паведаміла БелаПАН прэс-служба БХД, у правядзенні ў сталіцы антыкрызісных пікетаў партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» адмовіў Менгарвыканкам.

Заяўнікам было адмоўлена з-за таго, што правядзенне акцыі можа перашкодзіць транспартнаму руху ў раёне парка Дружбы народаў, а адлегласць ад уваходу на Камароўскі рынак да найбліжэйшага пешаходнага пераходу менш за 200 метраў.

Нагадаем, аб пачатку акцыі «Наш адказ на крызіс» БХД абвесціла 20 красавіка. Ідэя кампаніі, якая пройдзе з 21 па 25 красавіка больш чым ў 30 гарадах краіны, — «заклікаць беларускае грамадства аб'яднацца для супрацьстаяння эканамічнаму крызісу».

Лозунг кампаніі — «Эканомія, дабрачыннасць, лібералізацыя».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках