2 траўня 2024, Чацвер, 8:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінюст не даў партыі БХД ясных адказаў

Міністэрства юстыцыі не называе тэрміны прыпынення рашэння аб нерэгістрацыі партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД).

Пра гэта паведаміў БелаПАН адзін з заснавальнікаў партыі Аляксей Шэін, каментуючы вынікі сваёй сустрэчы 17 красавіка з намеснікам міністра юстыцыі Ігарам Тушынскім і начальнікам упраўлення грамадскіх аб'яднанняў Алегам Сліжэўскім.

"Я спрабаваў атрымаць ясныя адказы на пытанні, на падставе чыіх паказанняў Мінюст прыняў рашэнне аб адмове ў рэгістрацыі партыі, а таксама пра тое, на які тэрмін прыпыненае рашэнне аб нерэгістрацыі. Аднак ясных адказаў так і не атрымаў", — сказаў А.Шэін.

Паведамленне аб прыпыненні рашэння аб нерэгістрацыі БХД з'явілася на сайце Мінюста 16 красавіка. "У сувязі са зваротам у Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь шэрагу заснавальнікаў партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", атрыманнем інфармацыі, якая ўплывае на рашэнне аб дзяржаўнай рэгістрацыі гэтай партыі, загадам Міністэрствы юстыцыі рашэнне аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" прыпынена", — кажацца ў ім.

Канчатковае рашэнне аб рэгістрацыі партыі будзе прынятае пасля праверкі атрыманай інфармацыі.

Як раней паведамляў БелаПАН, Мінюст палічыў, што пры правядзенні ўстаноўчага з'езду партыі былі дапушчаныя парушэнні. Акрамя таго, па звестках Мінюста, сярод заснавальнікаў БХД ёсць чалавек, які не мае беларускага грамадзянства. Мінюст таксама сцвярджае, што партыя не падала ўсё неабходныя для рэгістрацыі дакументы, у прыватнасці дакумент, які пацвярджае аплату дзяржпошліны за рэгістрацыю.

Яшчэ адна прэтэнзія Мінюста — непадаванне поўных звестак аб заснавальніках партыі. Акрамя таго, міністэрства сумняецца ў тым, што некаторыя заснавальнікі партыі сапраўды прымалі ўдзел у рэгіянальных сходах па вылучэнні дэлегатаў на з'езд.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках