13 чэрвеня 2026, Субота, 15:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Празе нагадалі пра загадкавую сьмерць віцэ-спікера парламента Беларусі (Фота)

1

Беларускія палітуцекачы правялі сёньня ў Празе акцыю памяці з нагоды 10-ай гадавіны сьмерці былога віцэ-спікера Вярхоўнага Савета 13 скліканьня Генадзя Карпенкі.

Акцыя прайшла ў праскім раёне Троя насупраць беларускай амбасады. Напрыканцы мерапрыемства беларускаму амбасадару быў уручаны ліст з патрабаваньнем да ўладаў правесьці адкрытае расьледваньне сьмерці Генадзя Карпенкі і іншых знікнуўшых беларускіх апазіцыйных палітыкаў.

“Сёньня, 6 красавіка 2009 года сумная дата. Дзесяць гадоў як няма з намі выбітнага беларускага дэмакратычнага палітыка, вучонага, футбольнага арбітра і проста добрага чалавека Генадзя Карпенкі. Сьмерць засьпела яго на ўзьлёце, калі, здавалася, наперадзе было столькі спраў. Прайшло дзесяць доўгіх гадоў, а пытаньні адносна сьмерці Генадзя Дзьмітрыевіча па ранейшаму не страцілі сваёй актуальнасьці”, - гаворыцца ў звароце.

Як заяўляюць беларусы Прагі, сьмерць Генадзя Карпенкі была нечаканай.

“Сябры сьцьвярджаюць, што перад гэтым ён ніколі не скардзіўся на стан здароўя. У асяродзі беларускай апазыцыі існуе меркаваньне, што сьмерць Генадзя Карпенкі зьвязаная са зьнікненнем Юрыя Захаранкі і Віктара Ганчара. У тым жа 1999 годзе гэтыя палітыкі былі скрадзеныя прадстаўнікамі дыктатарскага рэжыма і забітыя. Мяркуецца, што і праблемы са здароўем Генадзя Карпенкі ўзьніклі з-за верагоднага атручваньня палітыка.

Улады не правялі ніякага належнага расьледваньня сьмерці сьпісаўшы ўсё на выпадковасьць. Але мы, Беларусы, помнім Генадзя Дзьмітрыевіча і патрабуем адкарыць праўду адносна яго і ягоных забітых паплечнікаў”, - заяўляю беларускія палітуцекачы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках