13 чэрвеня 2026, Субота, 15:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэр Менска Паўлаў у лякарні. СМІ паведамляюць, што ў цяжкім стане

57

Беларускія СМІ паведамляюць, што старшыня Менгарвыканкама ў цяжкім стане знаходзіцца ў лякарні.

Тым часам, у прэс-службе Менгарвыканкама не каментуюць стан здароўя кіраўніка сталічнай адміністрацыі.

Кіраўнік прэс-службы Менгарвыканкама Алена Лёгкая пацвердзіла, што Міхаіл Паўлаў знаходзіцца на бальнічным. «Але больш ніякай інфармацыі няма», — сказала яна.

Пры гэтым шэраг беларускіх СМІ ужо паведамілі, што Паўлаў знаходзіцца «у цяжкім стане» у лякарні пасля «вельмі складанай аперацыі», і лекары пакуль не робяць доўгатэрміновых прагнозаў.

У сакавіку гэтага года споўнілася дзевяць год, як Міхаіл Паўлаў займае пасаду мэра беларускай сталіцы. Дзейнасць земляка Аляксандра Лукашэнкі на гэтай пасадзе (а нарадзіўся Міхаіл Паўлаў таксама ў Шклоўскім раёне) ацэньваюць па-рознаму, аднак, у Менгарвыканкаме з'явілася непацверджаная інфармацыя аб тым, што стан здароўя не дазволіць Паўлаву доўга займаць гэтую пасаду.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках