13 чэрвеня 2026, Субота, 18:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўнікі КДБ шантажуюць актывістку «Маладога Фронту» - студэнтку журфака

4

Нядаўна на факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта, дзе вучыцца актывістка «Маладога Фронту» Надзея Пякарская, прыйшлі супрацоўнікі КДБ.

«Камітэтчыкі», адным з якіх быў нехта Юрый Салаўёў, праз дэканат выклікалі першакурсніцу «на гутарку», якая доўжылася амаль паўтары гадзіны, піша сайт mfront.net.

«Увесь гэты час супрацоўнікі Камітэта дзяржбяспекі спрабавалі прымусіць мяне супрацоўнічаць з імі: прапаноўвалі паведамляць інфармацыю аб дзейнасці «Маладога Фронту», а ў абмен абяцалі мне «дапамагчы вырашыць усе праблемы, працаўладкаваць пасля заканчэння ўніверсітэта», і да таго падобнае», - распавядае дзяўчына.

Акрамя таго, у мінулую пятніцу яе выклікаў да сабе дэкан факультэта Сяргей Дубавік.

«Дэкану прыйшоў ліст з міліцыі, у якім паведамлялася аб маім затрыманні падчас акцыі 7 мая. Калі дэкан папрасіў мяне патлумачыць гэты ліст, і я адказала, што мая дзейнасці па-за ўніверсітэтам яго не датычыцца, ён сказаў, што я сябрую «не з тымі людзьмі», і пасля наступнага затрымання ён будзе замаўляць аб маім адлічэнні з вну», - растлумачыла Надзея Пякарская.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках