23 снежня 2024, панядзелак, 21:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Невыязнога Навумава пусцілі на чэмпіянат свету па хакеі ў Швейцарыю

18
Невыязнога Навумава пусцілі на чэмпіянат свету па хакеі ў Швейцарыю

Экс-кіраўнік МУС Беларусі падазраецца ў датычнасці да выкраданняў і забойстваў лідэраў апазіцыі і журналіста.

6 траўня ў Берне праходзіў матч Расея — Беларусь 1/4 фіналу чэмпіянату свету па хакеі (лік — 4:3). Падчас трансляцыі матчу па тэлебачанні беларускія заўзятары ўбачылі, што на трыбуне сядзіць былы міністр унутраных справаў Беларусі, кіраўнік Беларускай хакейнай федэрацыі Уладзімір Навумаў.

Як раней паведамляў прэс-цэнтр Хартыі’97, вядомыя праваабаронцы са Швецыі і Беларусі звярнуліся да кіраўніцтва швецкай федэрацыі хакея з заклікам не дапусціць прыезду Навумава ў Швейцарыю.

«Мы звяртаемся да швецкай федэрацыі, каб тая паўплывала на швейцарскіх калегаў – не запрашаць кіраўніка беларускай федэрацыі хакея Уладзіміра Навумава на чэмпіянат свету. Мы таксама настойліва просім швейцарскі ўрад не дазволіць Навумаву ўезд у Швейцарыю», -- пісалі праваабаронцы, зварот якіх быў апублікаваны ў шэрагу швецкіх выданняў.

Як вядома, Беларусь – адна з краінаў-кандыдатаў на правядзенне сусветнага першынства па хакеі ў 2014 года. Канчатковае рашэнне па гэтым пытанні будзе прынятае на кангрэсе МХФ 7-9 траўня падчас чэмпіянату свету па хакеі, які праходзіць зараз ў Швейцарыі. 7 траўня прэтэндэнты правядуць свае фінальныя прэзентацыі, а 8 траўня адбудзецца галасаванне.

Кіраўнік хакейнай федэрацыі, экс-міністр унутраных справаў Уладзімір Навумаў падазраецца міжнароднай супольнасцю ў датычнасці да сур'ёзных парушэнняў правоў чалавека, у прыватнасці да выкраданняў і забойстваў экс-міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі, віцэ-прэм'ера Віктара Ганчара, бізнэсмэна і грамадскага дзеяча Анатоля Красоўскага і журналіста Зміцера Завадскага. Ён уваходзіць у спіс тых беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у Еўразвяз і ЗША. Хаця Швейцарыя і не з'яўляецца чальцом ЕЗ, але яна падтрымала санкцыі Еўразвяза ў дачыненні да некаторых беларускіх палітыкаў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках